На палях многіх сельгаспрадпрыемстваў можна ўбачыць сучасную прасавальную рулонную тэхніку, якая з’явілася літаральна за апошні год. Прэспадборшчыкі здольны ўпакоўваць валкі сена, ільну, саломы ў сетку і поліэтылен (плёнку). Такая тэхніка працуе ў філіяле “Лакнея”, ААТ “Ціміразеўскі”, “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, “Семежава”
(на здымку) і некаторых іншых гаспадарках
.
Наогул першым клопатам земляробаў пасля жніва з’яўляецца менавіта ўборка саломы, якая перашкаджае правядзенню апрацоўкі глебы пад азімую сяўбу.
Па стане на 20 жніўня салома ўжо спрасавана на 20 256 гектарах. Справіліся з гэтай работай у ААТ “Семежава”, “Піянер-Агра”, ф-ле “Лакнея”, набліжаюцца да завяршэння ААТ “Скабін” (99%), КСУП “Доктаравічы” (99%), ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (97%), СГФ “Крыніца” (97%), “Старыца-Агра” (96%), ЗАТ “Жыліхава” (96%).
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота Маргарыты САКОВІЧ
Комментарии