Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

58

Мы паважаем Жанну Эдуардаўну

19.08.2013
Калі заходзіш на Душаўскі фельчарска-акушэрскі пункт, то адразу адчуваеш увагу да сябе з боку загадчыцы ФАПа Жанны Эдуардаўны Вайтовіч. Яна працуе амаль пяць гадоў. Гэта надзвычай вясёлы, адкрытай душы чалавек. Названыя рысы характару станоўча ўплываюць на здароўе пацыентаў, якія сюды наведваюцца. Але галоўнае, на што звяртаюць увагу пацыенты, —  гэта асаблівае пачуццё адказнасці. Кожны дзень яна прымае выклікі ад жыхароў вёсак Душава, Кацельнікі, Казакоўка, Крывое Сяло, Навасёлкі, Дарагавіца і Ржаўка. Выклікаў бывае шмат, і таму ў сваёй бальнічнай сумцы яна носіць усе неабходныя лекі.  вяскоўцам прадастаўляецца поўны аб’ём дапамогі, які ўключае ў сябе назіранні за дзецьмі і пажылымі людзьмі, акушэрскі медагляд. Робіць фельчар уколы на даму і на ФАПе, дастаўляе старым, нямоглым і інвалідам першай і другой групаў лекі на дом. Ставіць Жанна Эдуардаўна і кропельніцы хворым людзям на ФАПе (па назначэнні ўрача). Сумесна з медыкамі Бабаўнянскай амбулаторыі праводзіць медмерапрыемствы, робіць прышчэпкі дзецям і жыхарам бліжэйшых вёсак. Жанна Эдуардаўна часта наведвае дзіцячы садзік у в. Душава, цікавіцца здароўем малых.  Работы ў нашага фельчара вельмі многа, але яна з усім спраўляецца. Таксама Жанна Эдуардаўна з’яўляецца дэпутатам сельскага савета па вёсках Ржаўка і Дарагавіца. Жанна Эдуардаўна ганарыцца сваімі дзецьмі. Старэйшая дачка Лера вучыцца на трэцім курсе Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта ў г. Мінску, а малодшая Жэня – у сёмым класе. Вялікі дзякуй нашаму фельчару за работу, якую яна праводзіць на ФАПе. Моцнага ёй здароўя, поспехаў у рабоце, асабістага  шчасця і дабрабыту. Ванда ШЫМАНОЎСКАЯ, старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ “Душава” Фота Паўла ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей