Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Навіны рэгіёна: Пацейкаўскі сельсавет

17.08.2013
в. Траянава. Замена асфальту. Праведзена замена асфальту на цэнтральнай вуліцы населенага пунк- та. 1 км 200 м дарогі атрымалі новае пакрыццё. Рамонт праведзены за кошт сродкаў абласнога бюджэту па праграме ДРБУ №124. аг. Пацейкі Спілуюць дрэвы Днямі пройдзе акцыя па прарэ-джванні ад дрэў і кустоўя старых грамадзянскіх могілак. На гэтыя мэты з падвор’яў сабрана каля 8 млн рублёў. Дапамогу ў спілоўванні акажуць супрацоўнікі падраздзяленняў МНС. Для асвячэння магіл будзе запрошаны свяшчэннік. А на новых могілках заменена 120 м агароджы на жалезабетонную. в. Кацельнікі Рамонт помніка Праведзены капітальны рамонт помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Адрамантавана тумба, заменена плітка. Увогуле ж на могілках спілавана 58 дрэў, ідзе выкарчоўванне пнёў, заменена 250 м агароджы. в. Кудзінавічы Выразаны баршчэўнік На 0,7 га выразаны баршчэўнік Сасноўскага. Ён знішчаны на тэрыторыі каля могілак і сажалкі. Таксама рыхтуецца каштарысная дакументацыя на замену 280 м агароджы на могілках пры ўдзеле мясцовай улады, сектара занятасці і ААТ “Прагрэс 2010”. в. Печураны Парадак ля Дома сацпаслуг Праведзена акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторыі Дома сацыяльных паслуг. Ідзе замена плоту, абкошванне, высечка парасткаў. Днямі тут пройдзе сустрэча з фельчарам, а таксама аграномам ААТ “Душава”, дзе будзе закранута пытанне ўборкі прысядзібных участкаў. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей