Кожны год Капыльская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” таксама не застаецца ўбаку ад уборачнай кампаніі. Вядома, што акрамя правядзення шматлікіх мерапрыемстваў, адной з асноўных задач фарміравання з’яўляецца падтрымка чалавека працы.

Днямі сакратар РА РГА “Белая Русь”, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандрам Татарыцкім наведалі сельгасфіліял “Руднае”, дзе ўжо заканчвалася жніво. Падставай для візіту стаў поспех сямейных экіпажаў Віталя і Аляксандра Паграбіцкіх і Ігара і Дзмітрыя Цвілевічаў, а таксама вадзіцеля Сяргея Зяньковіча, якія намалацілі і перавезлі звыш 1000 тон збажыны.
У гонар лідараў гучалі цёплыя словы за добрасумленную працу, ім былі ўручаны Падзячныя пісьмы, падарункі і сцяжкі ад грамадскага аб’яднання.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии