Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

13

Дошка гонару (CMigrator copy 14)

17.08.2013
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 16 жніўня 2013 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна “Лексіён-570” з ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Сяргея Аляксандравіча і Вольгі Вацлаваўны ПЯЦІГОРЦАЎ, які ўбраў 552 га і намалаціў 1879 тон. Экіпаж камбайна КЗС-1218 з ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Уладзіміра Аляксеевіча і Максіма Уладзіміравіча ДЗЕРАНКОЎ, які ўбраў 452 га і намалаціў 1543 тоны. Экіпаж камбайна “Акрас-530” з ААТ “Старыца-Агра” ў складзе Міхаіла Міхайлавіча ДАРАШЭВІЧА і Віталя Канстанцінавіча ЛУЦЭВІЧА, які ўбраў 223 га і намалаціў 937,5 тоны. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЎСЯ: Анатоль Анатольевіч ЯНУШКА з РСУП “Бабоўня”, які на МАЗ-555102 перавёз 1897 тон. Раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 16 жніўня 2013 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 з СГФ “Руднае” ў складзе Ігара Валер’евіча і Дзмітрыя Валер’евіча ЦВІЛЕВІЧАЎ, які ўбраў 362 га і намалаціў 1283 тоны. Экіпаж камбайна “Лексіён-570” з ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ і Васіля Андрэевіча ВАСІЛЕЎСКАГА, які ўбраў 304 га і намалаціў 1134 тоны. Экіпаж камбайна КЗС-10 з РСУП “Бабоўня” ў складзе Пятра Сяргеевіча АГІЕВІЧА і Мікалая Леанідавіча ЦЕЛЮКА, які ўбраў 183 га і намалаціў 588 тон. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Андрэй Юльевіч ЧЭРНІК з ААТ “Ціміразеўскі”, які на МАЗ-555142 перавёз 1632 тоны. Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53 перавёз 1040 тон.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей