Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Супраць правапарушэнняў

16.08.2013
На семінары па міжведамасным узаемадзеянні правапарушэнням было разгледжана выкананне Закона Рэспублікі Беларусь  ад  10  лістапада  2008  года “Аб асновах  дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. На пасяджэнне былі запрошаны старшыні сельвыканкамаў, старшыні і  сакратары  грамадскіх пунктаў аховы парадку (ГПАП), камандзіры добраахвотных дружын, участковыя інспектары міліцыі і ўчастковыя інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх. Пра работу саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і крымінагенную сітуацыю ў раёне гаварылі ў сваіх выступленнях пракурор Капыльскага раёна Аляксандр Алісевіч і першы намеснік начальніка Капыльскага РАУС Сяргей Абрамовіч. Комплексны план работы структурных падраздзяленняў раёна на выкананні Закона “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” прааналізавала намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. На асноўных формах работы і метадычных рэкамендацыях для добраахвотных дружын спыніўся намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Юрый Сапешка. На асновы справаводства ў рабоце саветаў ГПАП звярнула ўвагу вядучы спецыяліст райвыканкама Марыя Станкевіч. Таксама на семінары была разгледжана работа камісій па супрацьдзеянні карупцыі. Як было адзначана, асноўнай задачай такіх камісій з’яўляецца распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі, разгляд пытанняў прадухілення яе праяўленняў і г. д. Шмат увагі было нададзена правільнаму вядзенню неабходнай дакументацыі. Сяргей КОЗЕЛ      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей