На палях ААТ ”Старыца-Агра” ўборачная выйшла на фінішную прамую. Камбайны і грузавыя аўтамабілі не стаяць на месцы, бо кожны з удзельнікаў спаборніцтва хоча праявіць сябе і падтрымаць гаспадарку. Гэта жніво напамінае сезонную алімпіяду, дзе арэнай выступае поле залацістых каласоў.

Сярод удзельнікаў важнай сельгаскампаніі вылучаецца зусім сціплы і спакойны малады чалавек, які сваёй працай заслугоўвае ўвагі. Іван Кнышэвіч працуе ў ААТ “Старыца-Агра” на адвозцы збожжа шэсць гадоў і добра сябе зарэкамендаваў.
— Пасля арміі прыехаў сюды і пачаў працаваць, — расказвае Іван. — Сам я родам з Русакоў. А кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася і прадаставіла дом у аграгарадку.
Кнышэвіч мае немалую сям’ю — трох дзяцей, а зараз з жонкай чакаюць чацвёртага. Таму ён старанна працуе, каб сям’я была дагледжана і жыла ў дастатку.
Павел ШЭІН
Комментарии