На палях актыўна працуе моладзь. Розных узростаў экіпажы можна сустрэць на ўборачнай, але асаблівую ўвагу трэба аддаць сямейным, бо іх аб’ядноўваюць не толькі хатнія турботы, але і адказнасць за даручаную справу.

Вось, напрыклад, у ААТ “Скабін” працуе сямейная пара — Дзмітрый і Таццяна Князюкі. Разам на жніве першы год. З любімым чалавекам – гэта больш, чым проста праца. Па іх вачах можна было прыкмеціць узаемнасць, а ветлівыя ўсмешкі гаварылі самі за сябе.
У гаспадарцы Дзмітрый працуе не першы год. У час жніва заняты на ўборцы, у іншы час — на трактары.
— Бацька працаваў усё жыццё механізатарам, я таксама аддаю свае старанні зямлі, — дзеліцца ён.
Жонка Дзмітрыя, Таццяна, працуе выхавацелем у ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна”. У сям’і выхоўваюцца двое дзяцей.
Павел ШЭІН
Комментарии