Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Пытанні ўборкі і рэканструкцыі – на штодзённым кантролі

08.08.2013
Самыя важныя на сёння пытанні – ход уборкі збожжавых і рэканструкцыя фермаў – былі разгледжаны на чарговай нарадзе ў старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, якая прайшла з адказнымі спецыялістамі. Як адзначыў Анатоль Іосіфавіч, на жаль, даводзіцца канстатаваць той факт, што раён адстае ад графіка мінулагодняй уборачнай. І першая прычына – неспрыяльныя ўмовы надвор’я, якія затрымалі работы. Але ёсць і прычына нізкай арганізацыі працы. Калі такія сельгаспрад-прыемствы як ААТ “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Семежава” ўжо ўбралі звыш 70% плошчаў, то некаторыя (КСУП “С “Лясное”, РСУП “Прамень”) нават не дасягнулі яшчэ і паловы. Як запэўніў кіраўнік раёна, для выхаду з такой сітуацыі неабходна будзе прымаць пэўныя меры. Адна з іх – перакідванне камбайнаў з лідзіруючых у адстаючыя гаспадаркі. Збожжа прапасці не павінна. Да таго ж, ураджайнасць сёлета таксама некалькі меншая, чым летась. Праўда, радуе тое, што кукуруза выглядае даволі нядрэнна. Таму ў суме вал зерня павінен быць атрыманы. Увогуле, да 15 жніўня, згодна з задачай, пастаўленай Прэзідэнтам Беларусі, уборка збожжавых на Капыльшчыне завершыцца. Неадназначная карціна назіраецца на аб’ектах рэканструіруемых фермаў. Здаецца, усюды людзі працуюць. Але зноў жа многае залежыць ад арганізацыі работы. Калі кіраўнік у гэтым зацікаўлены, то ўсё выконваецца цудоўна. — Дзесяць фермаў ужо здадзены ў поўным аб’ёме, — падкрэсліў Анатоль Жданеня. — Зноў жа ў ліку лідараў тыя ж, хто і на жніве. Таксама на фінішную прамую ўжо выйшлі ААТ “Прагрэс 2010”, ф-л “Крыніца”. Хочацца падзякаваць ААТ “Ціміразеўскі”, дзе рэканструявана трэцяя ферма. Гэта пытанне знаходзіцца на штодзённым кантролі, для чаго на аб’ектах праводзяцца планёркі з пастаноўкай задач і праверкай іх выканання. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей