Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Пад прыцэлам – зброя

06.08.2013
У Беларусі прыняты Закон “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытаннях абароту зброі і ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці”. У дакуменце ўпершыню вызначаны тэрмін “агнястрэльная зброя траўматычнага дзеяння; патроны траўматычнага дзеяння”. Абарот такой зброі і боепрыпасаў, а таксама даўгаствольнай зброі з наразным ствалом калібру больш за 9,3 мм, якая мае мацаванне для штыкоў, заканадаўча забаронены на тэрыторыі краіны. Уводзіцца новая разнавіднасць паляўнічай зброі – кідальная. Яна будзе выкарыстоўвацца для правядзення вальернага палявання з лукам ці арбалетам. Спрашчаецца парадак набыцця паляўнічай зброі з наразным ствалом. Законам канкрэтызуецца пералік адміністрацыйных правапарушэнняў, пры ўчыненні якіх грамадзяне пазбаўляюцца права набываць зброю. Дазвол на агнястрэльную зброю не атрымаюць тыя, хто ўчыніў наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў; дробнае хуліганства; стральбу з агнястрэльнай зброі ў населеным пункце ці там, дзе гэта забаронена; паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага пакарання распіваў алкагольныя ці слабаалкагольныя напіткі ў грамадскім месцы; з’яўляўся на работу ў стане алкагольнага ап’янення; кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення; дапускаў парушэнні правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. З пераліку на забарону набыцця зброі зніклі некаторыя дробныя адміністрацыйныя правапарушэнні, напрыклад, курэнне ў недазволеным месцы, прыём на работу без дакументаў і інш. Зменшаны таксама тэрмін (з пяці да трох гадоў) на атрыманне паўторнага дазволу на зброю пасля анулявання. Зараз тым, хто мае грамадзянскую зброю з наразным ствалом, неабходна будзе паклапаціцца аб яе надзейным захоўванні. Давядзецца абсталяваць памяшканне або месца захоўвання зброі ахоўнай сігналізацыяй. Уладзімір СКРЫПІНСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей