Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

А быў шанс перамагчы...

04.08.2013
Футбол — не проста гульня з мячом, а яшчэ і хуткасць, тактыка, дзякуючы якім гэты від спорту стаў вельмі папулярным. На матч сваёй каманды — футбольнага клуба “Капыль” — гледачы прыходзяць не толькі, каб пабалець за землякоў, але і ўбачыць з іх боку відовішчную гульню. Так было і ў суботу, 27 ліпеня, калі на чарговую турнірную сустрэчу да нас прыехалі лідары другой лігі чемпіянату Мінскай вобласці футбалісты ФК “СМІаўтатранс” са Смалявіцкага раёна. — Вадзім Аляксандравіч, што чакаеце ад гульні з капылянамі? Як настроена ваша каманда? — Каманда настроена па-баявому, таму што нам неабходна набіраць свае тры ачкі (даюцца за перамогу – С. Л.). Цяпер мы займаем першую пазіцыю ў турнірнай табліцы. Нас задавольвае нават нічыя ў гэтым матчы, але каманда настроена, яшчэ раз паўтаруся, па-баявому. — Прыехалі сюды асноўным саставам? — Сёння некалькі вядучых ігракоў адсутнічае па розных прычынах. — Няма напружання ад таго, што гуляць прыйдзецца ў гасцях? Якія моманты гульні капылян можаце адзначыць? Што можа згуляць супраць вас? — Мне цяжка нават адказаць… Мінулы матч (з камандай ФК “Капыль”) правялі няўдала — прайгралі 4:1 у сябе дома. Там адсутнічаў асноўны варатар, некалькі ключавых ігракоў. Сёння ўсё павінна ісці па плане. Галоўнае — стопрацэнтная рэалізацыя галявых момантаў. Планы сапернікаў былі зразумелымі. Але чакалася цікавая гульня, дзе перавага, здавалася, павінна быць на баку гаспадароў пляцоўкі. Вядома ж — дома і сцены дапамагаюць! Капыльскія заўзятыя балельшчыкі прыйшлі на матч з вялікай надзеяй на перамогу землякоў, якая магла б значна паўплываць на размеркаванне месцаў у турнірнай табліцы. Перамога давала шанс ФК “Капыль” прэтэндаваць нават на першую пазіцыю ў турніры. Але гэта толькі ў тэорыі. На практыцы адбывалася зусім не так… Першая палова сустрэчы праходзіла суха: вострых атак не было як з аднаго, так і з другога боку. Відовішчнай гульню ўсё ж такі назваць было цяжка: шмат памылак і той, і другой каманды павінны былі скончыцца ўзяццем варот. У другой палове тайма каманды ўсё ж такі ажывіліся. Але атакі капылян заканчваліся няўдала. На гэты раз спрацаваў футбольны закон: не забіваеш ты — забіваюць табе. Лік быў адкрыты на 24-й хвіліне, калі контратака гасцей завяршылася ўзяццем варот капылян. Здавалася б, неабходна сабрацца і паказаць, хто на полі гаспадар. Але вынікаў ніякіх капыляне не зрабілі. Больш за тое, практычна ўсе ігракі (за рэдкім выключэннем) проста здаліся… Яшчэ праз некалькі хвілін футбалісты ФК “СМІаўтантранс” прымусілі галкіпера нашай каманды другі раз даставаць мяч з сеткі варот. З лікам 2:0 закончылася першая палова сустрэчы. Пасля перапынку капыляне, здавалася, ажылі і правялі некалькі атак. Тым не менш, то мяч не ішоў у вароты, то гасцей выратоўваў іх галкіпер. У сярэдзіне другога тайма смалевічане перакрэслілі ўсе надзеі на перамогу нашай каманды, адправіўшы мяч у вароты трэці раз. Адразу тэмп гульні капылян (які дарэчы, быў і так не зусім высокім) знізіўся да мінімуму: у абарону паўкаманды вярталася павольным крокам… За дзве хвіліны да канца сустрэчы нашы землякі здолелі-такі забіць гол прэстыжу. Тут нельга не адзначыць майстарскі ўдар бамбардзіра каманды Паўла Лазоўскага. Тым не менш, горыч ад паражэння гэта “пілюля” не падсаладзіла. Цяпер пасля 8 сустрэч капыляне займаюць другі радок турнірнай табліцы. Наперадзе яшчэ дзве гульні на выездзе: з ФК “Крупкі-ДРБУ-164” і “Аўтама-біліст” (Салігорскі раён). Тут неабходны толькі перамогі, каб утрымацца на другім месцы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей