Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Адпачынак на карысць

05.08.2013
Падчас летніх канікулаў школьнікі і студэнты адпачываюць і набіраюцца сілы на наступны вучэбны год. Але многія жадаюць сумясціць адпачынак з карыснай працай, каб зарабіць грошай. І такая магчымасць у раёне ёсць. [caption id="attachment_28972" align="aligncenter" width="443" caption=" У. Гурло, С. Кахановіч, І. Макаранка."][/caption] – За чэрвень-ліпень Капыльскім РК ГА «БРСМ» працаўладкавана больш за 70 чалавек, – паведаміў першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» Аляксей Загорцаў. – Як індывідуальна, так і ў складзе студэнцкіх атрадаў. tc "– За чэрвень-ліпень Капыльскім РК ГА «БРСМ» працаўладкавана больш за 70 чалавек, – паведаміў першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» Аляксей Загорцаў. – Як індывідуальна, так і ў складзе студэнцкіх атрадаў. " Адзін атрад з ліку трыццаці навучэнцаў гарадскіх школ працуе ў лесагадавальніку ДЛГУ «Капыльскі лясгас», дзе дзеці займаюцца праполкай лясных культур. Другі сельскагаспадарчы атрад працуе ў ААТ «Мажа-Агра» на добраўпарадкаванні тэрыторыі малочнатаварнай фермы. давялося пагутарыць з вучнямі СШ №3 г. Капыля Сяргеем Кахановічам і Іллёй Макаранкам, а таксама з Уладзіславам Гурло – навучэнцам Слуцкага абласнога кадэцкага вучылішча, якія заняты ва ўборцы памяшканняў пасля рамонту. Працуюць яны з раніцы да абеду. – Праца няцяжкая, – падзяліўся з намі Уладзіслаў, – за гэты час мы наводзілі парадак у даільным блоку, кароўніку і птушніку, дзе адрамантаваны памяшканні і звонку, і ўнутры. Пасля працоўнага семестра хлопцы плануюць адпачыць і падрыхтавацца да навучальнага года, бо засталося не так шмат часу. Павел Шэін Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей