Гаспадаркамі раёна ўбрана 36% плошчаў, намалочана 50295,1 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 38,4 ц/га.

Лепшыя тэмпы работ паказваюць ААТ “Піянер-Агра” (61,6%), “Скабін” (54,5%), ф-л “Лакнея” (54,3%).
Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Семежава” (50,4 ц/га), “Капыльскае” (50 ц/га), “Старыца-Агра” (47 ц/га), “Піянер-Агра” (44,9 ц/га).
Паралельна са жнівом ідзе ўборка саломы. Яна прыбрана на 46% да абмалочанай. Найбольш паспяхова працуюць КСУП “Доктаравічы” (85%), ААТ “Капыльскае” (67%), “Семежава” (61%).
Чатыры сельгаспрадпрыемствы займаюцца плюшчэннем зерня — ААТ “Старыца-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Піянер-Агра”, “Капыльскае”.
Комментарии