Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Увесь калектыў як адно цэлае

03.08.2013
Уборачная кампанія патрабуе намаганняў усяго калектыву сельгаспрадпрыемства, і калі гэта ўдаецца арганізаваць, тады і прадукцыйнасць працы высокая. [caption id="attachment_28926" align="aligncenter" width="443" caption="Камбайнер М. скамароха (справа) і вадзіцель А. Прывальскі."][/caption] Гэтыя словы адлюстроўваюць пункт гледжання дырэктара ААТ “Семежава” Івана Лянько. А ў якасці пацвярджэння можна прывесці наступныя факты: на 2 жніўня ў гаспадарцы ўжо было ўбрана 42% плошчаў, намалочана 4146 тон збажыны пры сярэдняй ураджайнасці 50,4 ц/га. Дарэчы, апошні паказчык — самы высокі ў раёне. Усяго ва ўборцы задзейнічана дзесяць камбайнавых экіпажаў. У асноўным гэта вопытныя механізатары, за плячыма якіх не адно жніво. Лідарам апошніх дзён стаў экіпаж у складзе Мікалая Скамарохі і Арцёма Сечкі. Менавіта ў іх гонар быў узняты чырвоны сцяг ля канторы сельгаспрадпрыемства. [caption id="attachment_28928" align="aligncenter" width="443" caption="У час абеду"][/caption] Аднак і іншыя камбайнеры працуюць вельмі старанна і напружана. Здараецца, што іх рабочы дзень заканчваецца каля 10-11 гадзін вечара. Падтрымаць настрой і добрае самаадчуванне хлебаробам здольны і шчырае слова, і добры абед. У гэтым упэўнены старшыня прафкама гаспадаркі Уладзімір Лянько, які часта наведваецца на поле, каб расказаць пра рэзультаты работы за апошні дзень, даведацца пра настрой удзельнікаў жніва, выслухаць іх пажаданні. Як паведаміў Уладзімір Васільевіч, у ААТ “Семежава” арганізавана двухразовае харчаванне (у мясцовай сталовай штодня гатуецца каля 150 абедаў для працаўнікоў сваёй гаспадаркі і ААТ “Малінава”), усе камбайнеры і вадзіцелі атрымліваюць мінеральную ваду. Пільная ўвага надаецца і выкананню правіл пажарнай бяспекі і аховы працы. [caption id="attachment_28945" align="aligncenter" width="443" caption="П. Панцялейка і А. Есмантовіч"][/caption] Кіраўнік гаспадаркі Іван Лянько задаволены тэмпамі работ. Усё ідзе па дакладна вызначаным распарадку. А для таго, каб дабіцца такога рытму, неабходна было ўсё зараней падрыхтаваць. Былі скрупулёзна абгледжаны і адрамантаваны ўсе камбайны, набыты самыя хадавыя запчасткі, назапашана дастатковая колькасць гаруча-змазачных матэрыялаў. Дарэчы, як расказаў Іван Іванавіч, за дзень на ўборачныя работы выкарыстоў-ваецца каля 6,5 тоны паліва. Самая пільная ўвага ў ходзе падрыхтоўкі да ўборкі надавалася збожжасушыльнай гаспадарцы. “Мы адрамантавалі тры лініі першаснай ачысткі зерня, замянілі норыі на складах, фарсункі на ўсіх трох збожжасушыльных комплексах, — дзеліцца Іван Іванавіч. — І ёсць упэўненасць, што ўсе ўкладзеныя грашовыя сродкі акупяцца з лішкам”. [caption id="attachment_28943" align="aligncenter" width="443" caption="Машыніст зернесушыльнага комплексу В. Германовіч"][/caption] Усе ўборачныя работы ў гаспадарцы вядуцца ў комплексе. Следам за камбайнамі на поле выходзяць прэс-падборшчыкі, каб падняць і запрасаваць салому. “Мы салому амаль не здрабняем, — расказвае намеснік дырэктара гаспадаркі па раслінаводстве Юрый Зяньковіч. — У нас шмат жывёлы, таму яна пойдзе на падсціл. Здрабняецца салома толькі на тых участках, якія знаходзяцца далёка ад жывёлагадоўчых фермаў, а значыць, вазіць яе будзе вельмі затратна”. Усяго ў сельгаспрад-прыемстве шэсць прэс-падборшчыкаў, два з якіх набылі сёлета і апрабавалі на нарыхтоўцы сена. Яны сучасныя, фірмы Crone, з абмотчыкамі. Рулон памяшчаецца ў сетку, дзякуючы якой салома лепш захоўваецца. Працуюць на іх Павел Панцялейка і Аляксандр Есмантовіч і за дзень яны  паспяваюць спрасаваць салому на 30 га кожны. Для адвозкі рулонаў арганізаваны тры звяны (працуе пакуль два). А на ачышчаныя палеткі ўжо выходзяць трактары з плугамі і дыскамі, каб рыхтаваць глебу да новай пасяўной... Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей