Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Запрашае “Уладар вёскі”

01.08.2013
У суботу, 3 жніўня, у 11 гадзін у цэнтры Капыля стартуе чарговы раённы этап аднаго з самых відовішчных і цікавых маладзёжных мерапрыемстваў грамадскага аб’яднання “БРСМ” — сельскагаспадарчы праект “Уладар вёскі”. Сёлета за права адстойваць гонар Капыльшчыны на абласным этапе будуць змагацца 8 сем’яў з розных куткоў раёна. Так, менавіта змагацца за гонар! Справа ў тым, што і першы, і другі рэспубліканскія праекты (у 2009 і 2010 гадах) выйгралі менавіта нашы землякі — сем’і Пыкаў (в. Папоўцы) і Калыханаў (в. Душава). Капыляне дастойна пераадолелі ўсе выпрабаванні і даказалі, што працавітыя і гаспадарлівыя людзі могуць быць яшчэ гасціннымі і артыстычнымі. Ужо з першых хвілін вы, паважаныя гледачы, акуняцеся ў свет сялянскага побыту, дзе каня трэба запрэгчы і распрэгчы, нарыхтаваць дроў, нанасіць вады ў бочку, пачысціць бульбу і многае іншае. Для гледачоў, удзельнікаў, гасцей горада будуць таксама працаваць гандлёвыя палаткі, дзе і смагу можна наталіць, і падсілкавацца як след. Таму прыходзьце на відовішчнае маладзёжнае мерапрыемства, будзе што паглядзець! Дарэчы, пераможца раённага конкурсу паедзе ў Бярэзінскі раён, дзе адбудзецца абласны этап. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей