Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

З гаспадарчым падыходам

07.08.2013
У РСУП “Бабоўня” сёлета ёсць на каго раўняцца: Анатоль Янушка, які працуе на МАЗ-555102, стаў першым вадзіцелем-тысячнікам у раёне. [caption id="attachment_29048" align="aligncenter" width="443" caption="В. Юха, У. Мароз прымаюць віншаванні ад Л. Юха"][/caption] На пытанне, як удалося дасягнуць такога выніку, адказаў проста: спачатку практычна адзін працаваў на адвозцы ад камбайнаў. Але гэта толькі адно са складаемых  поспеху. Справа ў тым, што, па-першае, Анатоль Анатольевіч своечасова і як след падрыхтаваў грузавік да перавозкі збажыны. Па-другое, яго МАЗ за рэйс можа перавезці 10 і болей тон ураджаю. Днямі перадавы вадзіцель прымаў віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Татарыцкага, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларысы Юха, дырэктара РСУП “Бабоўня” Віталя Курачава, а артысты Лоцвінскага сельскага Дома культуры ўзнімалі настрой цудоўнымі песнямі і жартамі. Увогуле, збожжавы клін у гаспадарцы сёлета складае 1589 гектараў. Пры добрых умовах надвор’я тэмпы жніва дастаткова высокія: каля 130 гектараў у дзень абмалочваюць хлебаробы, а на склад штодзённа паступае каля 400 тон збожжа новага ўраджаю. Сельгаспрадпрыемства ўжо ўбрала 992 га, што складае 62% ад уборачнай плошчы. Восем экіпажаў шчыруюць на палях азімай пшаніцы і трыцікале, вядзецца ўборка ячменю. Адметна тое, што большасць камбайнавых экіпажаў (дакладней — 5) з’яўляюцца маладзёжнымі. Менавіта яны і задаюць тэмп уборачнай. Працуе моладзь добрасумленна, разумеючы адказнасць за даручаную справу. Адным з лепшых  з’яўляецца экіпаж Уладзіміра Мароза і Вольгі Юха, якія працуюць на камбайне КЗС-10. Калі Уладзімір — вопытны камбайнер (адпрацаваў на ўборцы 7 сезонаў), то для Вольгі, студэнткі Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа, гэта — першае ў яе жыцці жніво. Тым не менш, экіпаж працуе зладжана. Па словах старшага камбайнера, хлебаробскую справу дзяўчына асвоіла “на выдатна” і штурвал КЗС-10 ёй можна даверыць. [caption id="attachment_29050" align="aligncenter" width="443" caption="Артысты Лоцвінскага сельскага Дома культуры"][/caption] Дажджы, якія ішлі апошнім часам, стрымлівалі ўборку піваварнага ячменю. Тым не менш, гэта ніяк не паўплывала на выкананне дзяржзаказу. Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Віталя Юха, ужо 300 тон піваварнага ячменю паступіла на ААТ “Крыніца”, таксама 65 т харчовага ячменю было пастаўлена на Слуцкі КХП, яшчэ 200 т збожжа — для Хотаўскага спіртзавода, 120 т пойдзе на Маладзечанскі КХП і 500 т харчовай пшаніцы даставяць у Барысаў. Як адзначыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Галіна Самусенка, да жніва прыступілі без прамаруджвання, своечасова правёўшы рамонт тэхнікі. Паколькі ва ўборцы задзейнічана шмат людзей, арганізавана кругласутачная работа лазні, забяспечана двухразовае гарачае харчаванне. Да кожнага ўдзельніка жніва давялі заданне, умовы спаборніцтва і памер аплаты працы. Акрамя экрана работ вядзецца бюлетэнь індывідуальна на кожнага вадзіцеля, механізатара, спецыяліста. Умовы аплаты даволі высокія, таму і работа ідзе спраўна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей