Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Дынамiка знiжэння

31.07.2013
Падведзены вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Капыльскі райвыканкам за І паўгоддзе. Па каментарыі мы звярнуліся да загадчыцы сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алы АЎСЮК. Як адзначыла Ала Ігараўна, за студзень-чэрвень 2013 года ў раённы выканаўчы камітэт паступіла 75 зваротаў, што на 25% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У першую чаргу гэта адбылося дзякуючы прыкладзеным намаганням усіх службаў і арганізацый па вырашэнні пытанняў, што ўзнікалі ў 2012 годзе. З агульнай колькасці пісьмовыя звароты склалі 63%, вусныя – 47%, на 14,3% зменшылася колькасць калектыўных зваротаў. На ўзроўні 2012 года засталася колькасць зваротаў, накіраваных для разгляду з вышэйстаячых арганізацый (15). З іх з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у райвыканкам паступіла 10, з органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю – 2, з розных міністэрстваў – 3. Са сродкаў масавай інфармацыі – 2. За справаздачны перыяд не паступіла ніводнага паўторнага звароту, а 30,7% з агульнай колькасці прызнаны неабгрунтаванымі. Усе разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. Як паказвае аналіз, за першае паўгоддзе прынята 27% зваротаў па пытаннях добраўпарадкавання, 15% — прававога характару, 9% — па жыллёвых пытаннях, а 49% — па газіфікацыі жыллёвага фонду, рамонце дарог, гандлёвым абслугоўванні і інш. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 19% знізілася колькасць зваротаў, якія паступілі ў сельскія выканаўчыя камітэты. Старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі і кіраўніком спраў праведзены 84 асабістыя прыёмы грамадзян, а таксама арганізавана 37 выязных прыёмаў. Гэта форма работы дазволіла вырашыць праблемы найбольш аператыўна. Дарэчы, самыя надзённыя звароты штотыднёва разглядаюцца на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама, а вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб штоквартальна абмяркоўваюцца на пасяджэннях райвыканкама. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей