Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

На ўборку — з добрым настроем

31.07.2013
На палетках Капыльшчыны ідзе масавая ўборка збожжавых. Па стане на 30 ліпеня ўбрана 22,5% агульнай плошчы, ураджайнасць склала 40 ц/га. Найбольш высокі ўраджай у ААТ «Семежава» - 50,4, «Капыльскае» - 50, ЗАТ «Жыліхава» - 44,2, ААТ «Піянер-Агра» - 41,8, ААТ «Ціміразеўскі» - 40,2, ф-л «Лакнея» - 40 ц/га. [caption id="attachment_28848" align="aligncenter" width="448" caption="Камбайнер Аляксандр Стош і старшы камбайнер Сяргей Рыбак."][/caption] Адзін з лідараў жніва - адкрытае акцыянернае таварыства  “Старыца-Агра”, дзе скошана 577 гектараў з 1979  неабходных, намалочана 2764 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 47,9 цэнтнера з гектара. Гаспадарка вызначаецца самым высокім тэмпам работ у раёне: прырост за дзень складае 10%. Уборка пачыналася з участкаў, дзе вырошчваўся рапс. Сёлета ў гаспадарцы ён займаў 425 га, сабрана 1805 га зерня пры ўраджайнасці 42,5 ц/га. Трэба адзначыць, што сельгаспрадпрыемства з’яўляецца насенняводчым па гэтай культуры. Тут вырошчваюцца гатункі Капітал і Айчынны, якія рэалізуюцца не толькі гаспадаркам нашага раёна, але і за межы вобласці, нават у Расійскую Федэрацыю. [caption id="attachment_28849" align="aligncenter" width="443" caption="Начальнік комплексу “Чарнічнае” А. Круглік правярае якасць плюшчанага зерня"][/caption] — Сёлетняй уборачнай крыху перашкодзілі ўмовы надвор’я, — адзначае дырэктар ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір Рудакоўскі. — Увогуле трэба падкрэсліць, што гэты год няпросты. Была складаная зіма, нам давялося перасеяць 450 га азімых, якія былі пашкоджаны снежным покрывам. Таму нашы палеткі зараз выглядаюць крыху страката. Але мы настроены ўбраць усё максімальна і без страт. На жніве ў ААТ “Старыца-Агра” заняты 13 камбайнавых экіпажаў. Уся тэхніка падрыхтавана, выкананы неабходныя рамонтныя работы, праведзена яе атэстацыя. Персанал прайшоў адпаведнае навучанне. Кожнаму экіпажу выдадзена спецадзенне, закуплены аптэчкі, сродкі аховы, вогнетушыцелі і г. д. За кожным камбайнам замацавана адна адзінка тэхнікі для адвозкі зерня. [caption id="attachment_28850" align="aligncenter" width="443" caption="Закладка ў траншэю плюшчанай збажыны"][/caption] На дзень наведвання ў гаспадарцы ішла ўборка трыцікале і аўса. Зерне перапрацоўваецца метадам плюшчэння і здрабнення. Для гэтага на жывёлагадоўчым комплексе “Чарнічнае” працуюць спецыяльныя прыстасаванні. За дзень перапрацоўваецца каля 200 т збожжа. Сушыльная гаспадарка сельгаспрадпрыемства таксама прайшла сваё першае выпрабаванне пры апрацоўцы рапсу, а цяпер гатова прыняць і збажыну. Працоўны дзень у ААТ “Старыца-Агра” пачынаецца ў сем гадзін і доўжыцца да той пары, пакуль можна праводзіць жніво. Людзі з добрым настроем адносяцца да працы і толькі занепакоены, каб было спрыяльнае надвор’е. Пільная ўвага надаецца і якасці праведзеных работ. На кожным участку прызначаны адказны спецыяліст, старанна працуе агранамічна-інжынерная служба. Перад выхадам у поле выконваюцца адпаведныя рэгуліроўкі. Кожны дзень камбайнеры даведваюцца пра вынікі сваёй работы, якія ім паведамляюць намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ірына Каваленка і галоўны эканаміст Валянціна Новік. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей