Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Як вы падтрымліваеце сваё здароўе?

30.07.2013
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да людзей самых розных узростаў і атрымалі наступныя адказы. Барыс Талейка, інспектар Энерганагляду: — Я лічу, што здароўе чалавека залежыць ад яго самога. Бацькі павінны вучыць сваіх дзяцей здароваму ладу жыцця з ранняга ўзросту і па магчымасці аддаваць іх у спартыўныя секцыі. Я і сам займаю ў гэтым плане актыўную пазіцыю, рэгулярна раблю фіззарадку, наведваю  Капыльск і фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе плаваю ў басейне і гуляю ў валейбол.   Марыя Юльянаўна Васілеўская, пенсіянерка: — На маё здароўе ўплывае лес. Памятаю, быў час, калі я ўстаць з месца не магла. Прайшоўшы з дзясятак крокаў, адчувала сябе дрэнна. Але выйсце знайшлося. Цяпер, як толькі наступае лета, я поўнасцю пагружаюся ў пошукі грыбоў і ягад, забываючы пра хворыя ногі. Лес дае мне жыццё. Хочацца пажадаць моладзі, каб больш рухаліся і абавязкова наведвалі лес. Ён выратуе вас ад хвароб.     Аліна  Ільюкевіч, супрацоўнік Салігорскай цэнтральнай бібліятэкі: — Усе дзяўчаты разглядаюць модныя часопісы і хочуць выдатна выглядаць, каб падабацца ўсім навокал. А я, каб заўсёды быць у форме, займаюся бегам, прытрымліваюся правільнага рэжыму харчавання, а пасля шасці вечара — не ем. Хочацца дапоўніць, што жывём мы адзін раз, таму важна, каб у сваім жыцці мы былі прыгожымі і здаровымі.     Гутарыў Павел ШЭІН фота аўтара      

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей