Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Навіны рэгіёна: Сл. Кучынскі сельскі Савет

29.07.2013
в. Русакі. Ідзе рамонт. Гэтымі днямі праводзіцца бягучы рамонт дзіцячага сада. Выконваецца пафарбоўка, аклейванне шпалерамі, абсталёўваецца памяшканне буфета. Усё павінна быць гатова да пачатку новага навучальнага года. Чакаецца, што з 1 верасня ўстанову будуць наведваць 40 дашкольнікаў. в. Вялешына-І Ліквідуюцца старыя будынкі У вёсцы прадаўжаюцца работы па ліквідацыі пустуючых будынкаў. Тут знесены тры старыя дамы і два фундаменты – больш чым дзе на тэрыторыі сельсавета. аг. Старыца Устаноўлена агароджа На мясцовых могілках нядаўна ўстаноўлена 200 м новай бетоннай агароджы. Фінансаванне работ адбывалася за кошт сродкаў бюджэту мясцовага сельвыканкама, сабраных насельніцтвам і пры дапамозе ААТ “Старыца-Агра”. Таксама праведзена падсыпка і добраўпарадкаванне тэрыторыі. в. Пясочнае Духоўнае жыццё 23 ліпеня ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы прайшла святочная служба ў гонар памяці роўнаапостальнай княгіні Вольгі. Увогуле набажэнствы адбываюцца кожную нядзелю і ў святочныя дні, а таксама пры храме дзейнічае нядзельная школа для дзяцей вернікаў прыхода. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей