Самая пільная ўвага была звернута на рэканструкцыю МТФ “Пацейкі”, паколькі даільна-малочны блок на ферме ўваходзіць у лік тых шасці, якія павінны быць уведзены ў строй да канца бягучага месяца. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак разам з прадстаўнікамі ТАА “БелАрмБудКомплекс”, якое вядзе работы на аб’екце, прааналізавалі стан спраў на будаўнічай пляцоўцы. На ферме, дзе будзе ўтрымлівацца 600 галоў, ужо зманціравана даільнае абсталяванне, сярод першачарговых задач — аднаўленне ацяплення і энергазабеспячэння, якое бу-дзе весці ТАА “Капыльскі энергасэрвіс”, вызначыцца з размяшчэннем ёмістасці для сцёку вадкай фракцыі ўгнаенняў.
Дарэчы, падчас нашага наведвання фермы тут працавала толькі 7 чалавек. На пытанне, а дзе ж астатнія, прадстаўнік арганізацыі-падрадчыка паведаміў: “Напэўна, адпачываюць”. І гэта пры тым, што да канца месяца засталіся лічаныя дні!.. [caption id="attachment_28810" align="aligncenter" width="443" caption="ААТ “Душава”"][/caption] На МТФ “Кацельнікі” ААТ “Душава”, дзе будзе ўтрымлівацца 350 галоў дойнага статку, даільная зала не зманціравана — тут яшчэ не ўсё гатова для таго, каб выклікаць спецыялістаў. І ў першую чаргу — не закрыта памяшканне. Менавіта даручэнне аб тэрміновым набыцці дзвярэй і вокнаў (на працягу трох дзён) даў падчас наведвання аб’екта намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак. Сярод першачарговых задач таксама — падрыхтоўка да накрыцця мяккага даху (для чаго неабходна вывесці дымаходы), работы ў бытавых памяшканнях, добраўпарадкаванне прылеглай тырэторыі. Трэба паклапаціцца пра закрыццё памяшкання пад даільную залу і навядзенне парадку на будаўнічай пляцоўцы і на МТФ “Нізкавічы” ААТ “П-з Дусаеўшчына”, дзе на абноўленым жывёлагадоўчым аб’екце будзе ўтрымлівацца каля 400 галоў дойнага статку (з сухастоем). Такую выснову зрабілі ўдзельнікі планёркі. Тут работы ідуць поўным ходам — на дзень нашага наведвання гаспадаркі працавала 16 чалавек. Ёсць работа і для абліцоўшчыкаў-плітачнікаў, і для муляроў, і для прадстаўнікоў іншых будаўнічых прафесій. [caption id="attachment_28812" align="aligncenter" width="443" caption="ААТ “П-з Дусаеўшчына”"][/caption] Час ляціць хутка, і да 1 кастрычніка — даты, вызначанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам для здачы рэканструіруемых жывёлагадоўчых аб’ектаў, — засталося крыху больш за два месяцы. Менавіта іх трэба выкарыстаць з найбольшай карысцю, паколькі гэта ўжо справа гонару кіраўнікоў сельскагаспадарчых і будаўнічых арганізацый Капыльшчыны выканаць даручэнне ў тэрмін. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Комментарии