
Каманда каледжа “Багеткі” ў складзе Вікторыі Бычкоўскай, Кацярыны Букас, Настассі Кудзінай прадэманстравала арыгінальную ідэю ў стварэнні маладзёжнага плашча-трансформера з улікам перспектыўнага кірунку моды. Мадэль распрацаванага плашча здольна задаволіць не толькі фізіялагічныя патрэбы чалавека (у бяспецы і самазберажэнні), але і яго вышэйшыя патрэбы (у самасцвярджэнні і самавыражэнні). Таму вобраз вырабу створаны праз вобраз сучаснага маладога чалавека. Плашч лёгка трансфармуецца ў сумку і задавальняе дзве процілеглыя патрэбы моладзі: быць падобнымі на іншых і адрознівацца ад іншых за кошт выяўлення індывідуальных рыс асобы. Асноўнымі крытэрыямі плашча-трансформера з’яўляюцца функцыянальнасць, зручнасць, лёгкасць, камфортнасць і практычнасць.
Праект будзе працягнуты праз распрацоўку новай калекцыі адзення для каледжнага тэатра мод, рэалізавацца ў рабоце бізнес-кампаніі каледжа. Трэба адзначыць, што на працягу навучальнага года выкладчыкі і майстры неаднаразова заяўлялі пра сябе, сваіх навучэнцаў, свой каледж і, наогул, пра рэгіён у шматлікіх конкурсах і выставах, якія праходзілі на ўзроўні вобласці і рэспублікі. Асноўная колькасць работ атрымала належную адзнаку журы і адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Сярод іх даследчая праца “Таямніцы малой Радзімы” – кіраўнік Алена Францаўна Радкевіч, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства; сувенірная мяккая цацка “Снегушка” – кіраўнік Валянціна Аляксандраўна Грыб, майстар вытворчага навучання; праект па энергаэфектыўнасці “Энергія і навакольнае асяроддзе” – кіраўнік Кацярына Віктараўна Завора, выкладчык інфарматыкі; аксесуары для жаночага абутку “Аўтаабцасік” – кіраўнік Бярнарда Станіславаўна Ляоненка, выкладчык спецпрадметаў. Таксама метадычная распрацоўка для ўдзелу ў XV рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Я – грамадзянін Беларусі” “Этнаграфічны кампанент у сістэме грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў Капыльскага каледжа”, сцэнарыі мерапрыемстваў для моладзі “КРЭОН” – кіраўнік Ірына Ашураўна Літвінка, намеснік дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце; абсталяванне для самаходнага ўніверсальнага мотасродку – кіраўнік Аляксандр Васільевіч Кунцэвіч і многія іншыя. Важна адзначыць, што на базе навучальнай установы будзе створаны раённы цэнтр па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У адміністрацыі каледжа многа планаў на будучыню, таму ёсць канкрэтнае бачанне іх рэалізацыі. Ірына ЛІТВІНКА, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце каледжа Фота аўтара
Комментарии