Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Уборка пройдзе ў тэмпе

28.07.2013
У філіяле “Вялікая Раёўка” ААТ “Крыніца” пачалася ўборка азімай пшаніцы. Увогуле сёлета плошча збожжавых і збожжабабовых складае 1410 гектараў. [caption id="attachment_28749" align="aligncenter" width="443" caption="Хлебаробы філіяла “В. Раёўка”"][/caption] Ва ўборцы ўраджая задзейнічана 11 адзінак тэхнікі: 6 камбайнаў і 5 аўтамабіляў на адвозцы збожжа. Яшчэ напярэдадні жніва дзякуючы падтрымцы галаўнога прадпрыемства ААТ “Крыніца” ў гаспадарку прыйшоў новы камбайн КЗС-1218, які даверылі вопытнаму экіпажу ў складзе Мікалая Лук’янчыка і Аляксандра Стружко. Таму ўборачная кампанія ў філіяле пройдзе ў добрым тэмпе — плануецца закончыць работы за 7-8 дзён, калі дазволяць умовы надвор’я. Па словах дырэктара філіяла Сяргея Цвірко, гаспадарцы на перспектыву неабходна набыць яшчэ адзін сучасны камбайн, каб без праблем убіраць вырашчаны хлеб. “Жніво-2013” у ф-ле “В. Раёўка” па традыцыі пачалося са свята зажынак. У  сельскім клубе для аграрыяў і мясцовых жыхароў адбыўся святочны канцэрт з удзелам артыстаў раённага Цэнтра культуры. Са святам хлебаробаў віншавалі Сяргей Цвірко, намеснік дырэктара па інфармаванні Анжэла Віцебская. Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства быў уручаны сімвал зажынак — залацісты сноп, а спецыялісты і механізатары атрымалі ў дадатак грашовую прэмію. Як адзначыла ў размове Анжэла Віцебская, у гаспадарцы распрацавана палажэнне аб маральным і матэрыяльным заахвочванні работнікаў, задзейнічаных на ўборцы. Напрыклад, камбайнеры, якія перавыконваюць норму, атрымліваюць аплату ў падвоеным памеры, а імёны лепшых хлебаробаў заносяцца на дошку гонару гаспадаркі. Сярод лепшых работнікаў, якія сёлета будуць шчыраваць на збожжавых палетках, — сямейны экіпаж Сяргея і Рамана Гаргуноў, камбайнеры Мікалай Лук’янчык (у мінулым — пераможца рэспубліканскага спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжавых), Андрэй Леў, Анатоль Давыдчык (працуе ў гаспадарцы 30 гадоў), Аляксандр Сыч і многія іншыя. У філіяле “В. Раёўка” ўвогуле ўсе ставяцца да важнай сельскагаспадарчай кампаніі адказна. Таму з задачай па выкананні дзяржзаказу работнікі справяцца, упэўнены Сяргей Цвірко. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей