Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Па працы i гонар

27.07.2013
Першымі ў раёне завяршылі ўборку азімага рапсу хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства “Ціміразеўскі”, ды і намалот гэтай культуры адзін з лепшых — 1534 тоны. Да таго ж, тут распачаўся абмалот збожжавых культур. Таму не дзіўна, што менавіта працаўнікі гэтай гаспадаркі прызнаны лідарамі раённага спаборніцтва, аб’яўленага раённым выканаўчым камітэтам, упраўленнем райсельгасхарчу, РК  прафсаюза работнікаў АПК, РК  ГА “БРСМ”. Паколькі неспрыяльнае надвор’е прымусіла на нейкі час прыпыніць уборачныя работы, ушаноўванне лідараў адбылося на машынна-трактарным двары, дзе камбайнеры праводзілі прафілактычны агляд сваіх магутных памочнікаў. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларыса Юха, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў, намеснік дырэктара ААТ “Ціміразеўскі” па ідэалагічнай рабоце Галіна Бярозка шчыра павіншавалі перадавікоў з высокімі працоўнымі дасягненнямі, пажадалі ім моцнага здароўя, бадзёрасці, новых высокіх рэзультатаў. Заслужаныя ўзнагароды — маланку-падзяку ад імя старшыні райвыканкама, каштоўныя падарункі і вымпелы — атрымалі члены камбайнавых экіпажаў у складзе Сяргея і Вольгі Пяцігорцаў, Алега Пяцігорца і Уладзіміра Бізева, Сяргея Сямашкі і Васіля Васілеўскага, Уладзіміра Занкевіча і Яўгена Зелянко (два апошнія экіпажы — маладзёжныя), маладыя вадзіцелі, занятыя на адвозцы зерня, Сяргей Турэйка і Андрэй Чэрнік. А дапамаглі падтрымаць святочны настрой удзельнікі мастацкай самадзейнасці Ляшнянскага  СДК. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: удзельнікаў жніва ААТ “Ціміразеўскі” ўшаноўвае старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Татарыцкі. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей