У перыяд канікулаў значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем, летам у аздараўленчых лагерах праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню».
Мерапрыемствы ўключаюць у сябе прафілактычныя гутаркі з работнікамі РАНС, дэманстрацыю тэматычных і навучальных відэа-фільмаў, правядзенне віктарын па АБЖ, абмеркаванне тэматычных сітуацыйных задач, конкурсную праграму, распаўсюджванне сувенірнай і навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі.
Днямі такую акцыю правялі з выхаванцамі летняга аздараўленчага лагера “Алімпіец” супрацоўнікі Капыльскага РАНС.
Інспектар дзяржпажнагляду Яўген Чыркун правёў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі прафілактычную гутарку па веданні імі правілаў пажарнай бяспекі, уменні правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, а начальнік ПАВЧ №1 г. Капыля Дзяніс Умінскі распавёў аб тактыка-тэхнічных характарыстыках пажарнай аўтацыстэрны. Байцы дзяжурнай змены Ігар Барысавец і Віталь Рымашэўскі прадэманстравалі магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і гідраўлічнага спецінструмента, якім яны з лёгкасцю разразалі металічныя трубы і арматуру. Апошняе, як і работа лафетнага ствала, што дэманстраваў Дзяніс Умінскі, выклікала непадробны інтарэс не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых – выхавацеляў “Алімпійца”, і нават супрацоўнікаў сталічнага тэлебачання, якія здымалі акцыю і паказалі потым на СТБ.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Уладзімір СКРЫПІНСКІ
НА ЗДЫМКАХ: моманты правядзення рэспубліканскай акцыі.
Комментарии