Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Мядзельшчына запрашае

24.07.2013
Мядзельшчына – край азёр. У гэтым маляўнічым кутку, адным з  цікавых самабытных рэгіёнаў Мінскай вобласці, курортнай   зоне, прыгожым Нарачанскім азёрным краі, дзе з пакалення ў пакаленне   беражліва захоўваюцца  каляндарныя і сямейныя абрады і святы з мілагучнымі песнямі, адметнымі танцамі, цікавымі гульням, дзе сваю шматгранную фальклорную скарбонку Мядзельшчына  гасцінна расчыняе перад наведвальнікамі, гасцямі  і замежнымі турыстамі, раскінуліся 52  возеры, самае  вялікае з якіх – возера  Нарач.  Яго называюць то “блакітным сэрцам”, то “беларускім морам”,  то “жамчужынай Беларусі”. Азёры – гэта заўсёды тайна, натхненне, казка, бо кожнае з іх не толькі цікавы прыродны аб’ект, але і  духоўная каштоўнасць, у якой, як у чароўнай скрыні, схаваны паданні і легенды, прымаўкі і прыказкі, цікавыя назвы і мясцовыя падзеі. Азёры па-свойму могуць размаўляць, маюць сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна – у мелодыях хваляў, дрэў, у шэпаце траснікоў,  у галасах  птушак. Патрэбна толькі прыехаць сюды, каб сэрцу адчыніліся таямніцы  чароўных азёр. Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт сардэчна запрашаюць наведаць Свята возера “Лазурнае люстэрка”, якое адбудзецца 27ліпеня 2013 года ў г.Мядзел. У праграме: выступленне аквабайкераў,  канцэртная праграма аматарскіх  мастацкіх калектываў, работа дзіцячых  атракцыёнаў,  выступленне валыншчыкаў і правядзенне майстар-класа па сярэдневяковым танцам, правядзенне майстар-класаў па відах рамёстваў, спаборніцтвы па  пляжным валейболе, спартыўныя спаборніцтвы на вадзе, водна – пеннае шоў. Прыходзьце і прыязджайце! Прылятайце і прыплывайце!  Вам тут заўсёды рады! Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей