27
Расстаўлены акцэнты
24.07.2013
У мінулы панядзелак адбылася абласная селектарная нарада, якую правёў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Справаздачы аб стане спраў у аграрнай галіне трымалі кіраўнікі раённых “вертыкалей” і прадстаўнікі аблвыканкама, адказныя за ход сельскагаспадарчых работ у рэгіёнах, якія таксама знаходзіліся ў раённых студыях.
Барыс Васільевіч акрэсліў задачы, якім неабходна надаваць самую пільную ўвагу. Сярод іх – завяршэнне ўборкі азімага рапсу, больш актыўны ўваход ва ўборку збожжавых і зернебабовых культур, вытворчасць малака, рэканструкцыя малочнатаварных фермаў і, бадай, самае важнае – выплата да 25 ліпеня заработнай платы ў сельгаспрадпрыемствах вобласці. Губернатара цікавіла, наколькі абдумана ставяцца ў рэгіёнах да выканання пастаўленых задач. У прыватнасці, увага звярталася на кры-ніцы паступлення грашовых сродкаў на выплату зарплаты, выкарыстанне плюшчылак, нарыхтоўку кармоў у плёнку, таварнасць малака, выкананне тэрмінаў уводу рэканструіруемых жывёлагадоўчых аб’ектаў у строй.
Адпаведныя задачы старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня паставіў і перад кіраўнікамі сельскагаспадарчых і будаўнічых арганізацый, прадстаўнікамі райвыканкама, адказнымі за ход рэканструкцыі фермаў і вядзенне сельскагаспадарчых работ, якія таксама прысутнічалі ў зале пасяджэнняў падчас селектара. Анатоль Іосіфавіч праінфармаваў, што для больш дасканалага кантролю за ходам рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў на працягу працоўнага тыдня штодня (непасрэдна на будаўнічых пляцоўках) будуць праходзіць планёркі з удзелам зацікаўленых асоб, адноўлена і практыка што-дзённых справаздач спецыялістаў, адказных за вядзенне ўборачных работ.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии