Уборачная кампанія раёна пачала свой шлях ад ААТ “Ціміразеўскі”, дзе 19 ліпеня прайшло свята першага снапа. “Зажынкі” сабралі ў гаспадарцы не толькі яе працаўнікоў, але і гасцей з усяго раёна.
[caption id="attachment_28667" align="aligncenter" width="443" caption="Збажыну асвячае айцец Сергій"]

[/caption]
На ўпрыгожанай пляцоўцы выстраілася калона камбайнаў і аўтамашын. Бясспрэчна, ганаровае месца было адведзена камбайнерам і механізатарам, якія з’яўляюцца галоўнымі героямі свята. Час уборкі ўраджаю — самая гарачая пара ва ўсіх сэнсах. З раніцы да позняга вечара на палях ідзе цяжкая і напружаная работа. Камбайнавы парк гаспадаркі, як і ўсяго раёна ў цэлым, ужо прайшоў экзамен на гатоўнасць да сёлетняга жніва, шчыруючы на палетках азімага рапсу. Дарэчы, ціміразеўцы першымі на Капыльшчыне закончылі ўборку гэтай культуры і сабралі важкі ўраджай.
[caption id="attachment_28668" align="aligncenter" width="443" caption="Ушанаванне ўдзельнікаў свята"]

[/caption]
— Паважаныя працаўнікі ААТ “Ціміразеўскі”, ветэраны гаспадаркі, госці. Дазвольце сёння ад імя раённага выканаўчага камітэта павін-шаваць вас з гэтым святам. Да яго мы ішлі роўна год. Шлях да ўборачнай пачаўся мінулай восенню, калі была зроблена першая баразна. У яе легла першае зерне, якое цяпер сцяной стаіць побач з намі, — звяртаючыся да прысутных, адзначыў кіраўнік раёна Анатоль Жданеня. — Уборка хлеба — вянец усяму: які збяром ураджай, такім і будзе ўвесь наступны год. Спадзяюся, што сёлета ўраджай і ў “Ціміразеўскім”, і ў цэлым на Капыльшчыне выра-шчаны дастойны. Уборачная кампанія апошнім часам заўсёды праходзіць у нялёгкіх умовах, кожны год прырода ўносіць свае карэктывы. Але, нягледзячы ні на што, задача стаіць сур’ёзная: калі летась раённы каравай склаў 200 тысяч тон, то сёлета неабходна сабраць 209 тысяч тон, — падкрэсліў Анатоль Іосіфавіч.
[caption id="attachment_28670" align="aligncenter" width="443" caption="Хлебаробы ААТ “Ціміразеўскі”"]

[/caption]
Таму на ўборачнай работнікі павінны прыкласці максімум намаганняў і ў аптымальна кароткія тэрміны, без страт убраць хлеб і выканаць дзяржзаказ. Старшыня райвыканкама пажадаў усім удзельнікам жніва моцнага здароўя і значных працоўных дасягненняў. Са святам працаўнікоў сельгаспрад-прыемства, гасцей таксама павіншавала першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк. Яна канстатавала, што ААТ “Ціміразеўскі” заўсёды з’яўлялася лідарам уборачнай кампаніі. У мінулым годзе менавіта тут з’явіліся першыя экіпажы ў вобласці, якія намалацілі па тысячы тон збожжа.
[caption id="attachment_28672" align="aligncenter" width="443" caption="Сямейны экіпаж Сяргея і Вольгі Пяцігорцаў"]

[/caption]
Як вядома, зажынкі — адзін з найстаражытнейшых земляробчых абрадаў, традыцыі якога захоўваюцца і ў нашы дні. Адна з іх — асвячэнне збажыны, тэхнікі, камбайнераў святаром. Над пшанічным палеткам загучала малітва Благачыннага цэркваў Капыльскай акругі протаіерэя Сергія. Пасля благаславення жнеі — жанчыны ў нацыянальным адзенні з в. Лютовічы — з прымаўкамі і святочнай песняй адправіліся зажынаць першы сноп. Яго па традыцыі атрымаў гаспадар свята — дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан.
А якое ж свята без добрай песні?!! Сваё вакальнае майстэрства гасцям падарылі Вольга Даманская і народны ансамбль народнай песні “Спадчына”.
[caption id="attachment_28674" align="aligncenter" width="443" caption="Спявае “Спадчына”"]

[/caption]
Важкую ролю ва ўборачнай справе іграе чалавечы фактар. Усім вядома пра тое, які доўгі і нялёгкі шлях праходзяць хлебаробы, каб маленькія зярняткі ператварыліся ў хлеб. Таму і ўшаноўвалі механізатараў, камбайнераў па-асабліваму: частавалі караваем, а на памяць пра зажынкі ўручылі снапы — сімвал багацця і дабрабыту.
Вось ад дырэктара ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандра Турбана прагучала каманда “па машынах”, і магутныя камбайны павольна па-плылі па полі азімай пшаніцы, набіраючы першыя тоны новага ўра-джаю.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии