Аднымі з першых у раёне да ўборкі збожжавых у мінулы чацвер прыступілі хлебаробы ААТ “Капыльскае”. Вядома, што ў гаспадарцы даволі значныя пасяўныя плошчы, чакаецца вялікі вал збожжа, таму яго ў сціслыя тэрміны трэба ўбраць, дапрацаваць, здаць дзяржаве і назапасіць на свае патрэбы.
[caption id="attachment_28591" align="aligncenter" width="443" caption="А. Ярмольчык, У. Галушка і М. Галушка"]

[/caption]
— Уборачныя плошчы збожжавых у нашым сельгаспрадпрыемстве сёлета складаюць 3800 га, да якіх трэба дадаць 2300 га кукурузы (1500 га — на зерне), — адзначае дырэктар ААТ “Капыльскае” Анатоль Кіула. — Валавы намалот павінен скласці каля 30 тысяч тон, у тым ліку 18 тысяч збожжавых.
У першы дзень вялікага жніва ў гаспадарцы працавалі два звяны — каля в. Чарнагубава і в. Комсічы. Пачаць сёлетнюю ўборачную на чарнагубаўскім палетку быў аказаны давер шматразоваму лідару, старшаму камбайнеру з багатым стажам Уладзіміру Уласовічу. На сваім “Лексіёне-750” ён разам з камбайнерам Дзмітрыем Паўлюшчыкам прайшоў першы загон па азімай пшаніцы. Услед за імі рушылі на палетак экіпажы на чале з Уладзімірам Галушкам і Аляксандрам Ярмольчыкам. А потым — звёны на прэс-падборшчыках і па адвозцы збожжа, пасля якіх — дыскатары, каб падрыхтаваць глебу да новай сяўбы. Словам, усе работы ідуць у комплексе, як патрабуе тэхналагічны працэс.
[caption id="attachment_28592" align="aligncenter" width="295" caption="Д. Паўлюшчык і У. Уласовіч"]

[/caption]
— На сёлетнім жніве будуць працаваць 22 камбайны: “Лексіёны”, “КЗС-1218”, “Ліды”, — дадае Анатоль Кіула. — Усе экіпажы сфарміраваны з адказных працаўнікоў. У тым ліку дзесяць з іх — маладзёжныя. Выказалі жаданне дапамагчы роднай гаспадарцы і пенсіянеры. Увогуле ўсе добра разумеюць, што такое хлеб убіраць!
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии