Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Перамога на выездзе

19.07.2013
Футбольны клуб “Капыль” у мінулую суботу правёў чарговую сустрэчу ў рамках II лігі чэмпіянату Мінскай вобласці. Матч праходзіў у г. Валожыне, дзе нашы землякі сустракаліся з мясцовым клубам “Валожын-2010”. Першы тайм, як дарэчы і ўся гульня,  выдаўся  багатым на вострыя моманты. То адна, то другая каманда штурмавала вароты сапернікаў. Але першымі ўсё ж такі адкрылі лік капыляне. Трапны ўдар Вадзіма Уласаўца вывеў каманду наперад. Праз некалькі хвілін ён ізноў прымусіў галкіпера з Валожына даставаць мяч з сеткі варот. Гаспадары таксама правялі ўдалую атаку, якая завяршылася ўзяццем варот саперніка. З лікам 1:2 каманды ад-правіліся на перапынак. Другая палова сустрэчы праходзіла таксама ў вострай барацьбе, але лік так і не змяніўся. Канчатковы вынік матча ўсталяваўся прыкладна на 85 хвіліне, калі яшчэ адна атака ФК “Капыль” завяршылася ўзяццем варот гаспадароў. Дарэчы, трэці гол забіў зноў жа Вадзім Уласавец. Цяпер ФК “Капыль” займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы, маючы 12 ачкоў з шасці гульняў. Апераджаюць яго толькі ФК “СМІаўтатранс” са Смалявіцкага (16 ачкоў) і “Аўтамабіліст” з Салігорскага раёнаў (15 ачкоў). Наступная сустрэча адбудзецца з папярэднім лідарам турніру 27 ліпеня на стадыёне ФАКу г. Капыля. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей