Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Рапс паспеў!

13.07.2013
У раёне ідзе ўборка важнай сельскагаспадарчай культуры — рапсу. Яна вядзецца ўжо ў 6 гаспадарках. У гэтым годзе рапсавы клін Капыльшчыны, згодна з данымі райсельгасхарчу, складае 5976 га, што на 244 га больш, чым летась. [caption id="attachment_28443" align="aligncenter" width="443" caption="Уладзімір Бізеў і Алег Пяцігорац"][/caption] Культура паспела добра, і неабходна ў сціслыя тэрміны ўбраць яе з палеткаў, каб не страціць каштоўныя тоны. Выдатнаму ўраджаю спрыялі, здавалася б, не вельмі стандартныя май і чэрвень, калі ападкаў было значна вышэй за норму.  Таму спелая маслічная культура, як правіла, мае багатыя поўныя і важкія струкі. У гэтым давялося ўпэўніцца, пабываўшы на палетках адной з перадавых гаспадарак раёна — ААТ “Ціміразеўскі”. Да ўборкі рапсу ў сельгаспрадпрыемстве прыступілі 7 ліпеня. Адразу выйшлі на палі, дзе культура месцамі трохі падгарэла. У сярэднім у дзень убіраюць каля 300 т, калі надвор’е не перашкаджае. Як адзначыў намеснік дырэктара па раслінаводстве Віталь Платун, сёлетняя ўраджайнасць значна вышэйшая за мінулагоднюю: 23-25 цэнтнераў на круг, а часам і да 29 ц/га бывае выходзіць. Цікаўлюся, ці не імпартнымі гатункамі сеялі. Адказ быў адназначным: ”Раней у інстытуце закупілі элітныя, беларускай селекцыі. Цяпер сеем толькі сваім насеннем, якое дае добры ўраджай”. [caption id="attachment_28445" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Майса, Сяргей Турэйка, Васіль Васілеўскі і Андрэй Чэрнік"][/caption] Па словах спецыяліста, сёлета каля 70 гектараў, на жаль,  загінула (відаць, з-за вялікага снежнага покрыва. — С. Л.), прыйшлося перасяваць. А ўвогуле рапсавыя палеткі занялі 730 га. Палову фактычна ўжо ўбралі. Для ціміразеўцаў гэта ўвогуле не праблема: на рапсавым жніве задзейнічана 8 камбайнавых экіпажаў. З іх — два “Лексіёны” і шэсць беларускіх КЗС. Прыкладна столькі ж адзінак працуе і на адвозцы — дакладна і без збояў, пры гэтым не толькі новая, але і тэхніка, якой ужо далёка за 30 гадоў. Літаральна праз паўгадзіны пасля нашага з’яўлення на 240-гектарным палетку (насупраць в. Вераб’евічы) надвор’е паступова пачало псавацца. Пайшоў дробны дожджык, і камбайны адзін за адным спыняліся. “У чым справа?” — спыталіся. У адказ — мокра ўжо, рапс дрэнна абмалочваецца. Ды і доўгае сцябло намотвалася на жатку. Даводзілася з дапамогай нажа яго выдаляць. Але марна дажджлівы час усё ж такі не прайшоў: для механізатараў прывезлі абеды. Дарэчы, у гаспадарцы арганізавана двухразовае харчаванне, пастаянна падвозіцца мінеральная вада, напіткі. Літаральна праз гадзіну работа закіпела зноў. Але ўсё ж такі крыху марудней ішлі і камбайны, і машыны на адвозцы рапсу. “Гэты палетак заўсёды такі: крыху пройдзе дождж і ўжо нельга нармальна праехаць, — расказвае вадзіцель ГАЗ-53 Сяргей Турэйка. — Шмат нізкіх участкаў”. Загрузіўшы свайго 5-тоннага “газіка”, ён паціху паехаў па палетку. Машына ішла цяжка, але ўсё ж упэўнена паўзла пад гару… У ААТ “Ціміразеўскі” працаваць умеюць, гэта добра вядома. Асабліва, калі ведаюць, што атрымаюць у канчатковым выніку. Для гэтага ў гаспадарцы распрацавана і даведзена да кожнага работніка палажэнне аб спаборніцтве, а таксама аб сістэме матэрыяльнага заахвочвання. Яшчэ гудуць камбайны на рапсавых палетках, а ў сельгаспрадпрыемстве думаюць пра ўборку збожжавых. Месцамі азімы ячмень ужо набраў васковую спеласць. Тыдзень — і яго пачнуць убіраць. Таму і спяшаюцца — дарагая кожная хвіліна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей