
Матэрыял пад такой назвай быў апублікаваны ў №47 ад 22 чэрвеня бягучага года. У ім узнімаліся праблемы неналежных адносін да гісторыка-культурных каштоўнасцей (курганных магільнікаў), размешчаных на гарадскіх могілках. Уладальнік, КУП “Капыльская ЖКГ”, даслала адказ, у якім дало тлумачэнні па азначанай праблеме:
“КУП “Капыльская ЖКГ” інфармуе аб выкананні мерапрыемстваў на апублікаваны ў газеце “Слава працы” (№47 ад 22 чэрвеня 2013 г.) крытычны матэрыял па навядзенні парадку на курганах-магільніках.
Арганізацыяй выкананы работы па абкошванні і ўборцы тэрыторыі курганоў, працягваецца работа па абгароджванні трох астатніх курганоў. Работы па абгароджванні плануецца завяршыць да канца ліпеня 2013 года.
Дырэктар “КУП “Капыльская ЖКГ” Д. У. Дзямідчык”.
Комментарии