Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

На контроле у депутатов

31.08.2010

Актыўна правялі Дзень дэпутата ў жніўні народныя выбраннікі мясцовых Саветаў, якім было рэкамендавана вывучыць стан спраў ва ўстановах адукацыі пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года.

Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, дэпутаты наведалі школы і дзіцячыя сады на падведамасных тэрыторыях. На момант правядзення Дня дэпутата (сярэдзіна жніўня) было выяўлена, што палова школ і дзіцячых садоў мелі высокі ўзровень гатоўнасці, каля 10 працэнтаў устаноў заканчвалі бягучыя рамонты, у астатніх жа заставалася зрабіць эстэтычнае афармленне.

Таксама дэпутаты правялі абследаванне ў мнагадзетных, няпоўных і праблемных сем’ях з мэтай вывучэння ступені патрэбнасці дзяцей, гатоўнасці іх да школы. Абход паказаў, што большасць бацькоў паклапацілася пра падрыхтоўку да новага навучальнага. Тым не менш, у кожным сельскім Савеце сустракалася па дзве-тры сям’і, дзе ў дзяцей адсутнічалі школьныя прылады, форма, абутак і г. д. Усе яны ўзяты на кантроль. Дарэчы, бацькам рэкамендавана звярнуцца ў гаспадаркі, арганізацыі, дзе яны працуюць, па аванс на набыццё неабходных тавараў. А ў сем’ях з нізкімі заробкамі камісійна вывучаліся даходы і затым на ўзроўні райвыканкама прымаліся рашэнні аб аказанні ім матэрыяльнай дапамогі.

Як запэўніла Марыя Сандрозд, да 1 верасня народныя выбраннікі пракантралююць стан спраў.

У ходзе сустрэч таксама былі абмеркаваны пытанні розных накірункаў жыццязабеспячэння насельніцтва раёна: добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзення парадку на зямлі, уборкі прысядзібных участкаў і іншыя.

Сяргей КОЗЕЛ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей