Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

Ніхто не забыты, нішто не забыта…

02.07.2013
Напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя альманаха “Ветэраны. Летапіс Капыльскага раёна. Памяць. Подзвіг. Праца. Стварэнне”. На мерапрыемства завіталі ганаровыя госці на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, а таксама дзеці і ўнукі ветэранаў вайны, імёны якіх увайшлі ў выданне. Гэта кніга — памяць пра тых, каго ўжо няма ў жывых, і даніна павагі тым, хто жыве сёння. Яна стала своеасаблівым працягам летапісу жыцця нашага рэгіёна “Памяць. Капыльскі раён”, які ўбачыў свет у 2001 годзе. У новае выданне ўвайшлі імёны 330 землякоў, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стваралі гісторыю роднага краю. У першую чаргу гэта тыя, хто ўвайшоў у энцыклапедыю “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь”, ветэраны вайны г. Капыля. Сярод іх — імёны Фёдара Канстанцінавіча Абрамчыка, Барыса Канстанцінавіча Багдановіча, Аляксандра Сямёнавіча Грынюка, Соф’і Адамаўны Кунцэвіч, Пятра Пятровіча Малевіча, Віктара Адамавіча Семянкевіча, Сяргея Іванавіча Уэльскага і многіх іншых. Працягам тэмы стала яшчэ адна кніга “Раны вайны не загаіліся і сёння”, якая распавядае пра трагічныя дні ваеннага ліхалецця в. Дусаеўшчына. З цікавасцю прысутныя слухалі аповеды старшыні раённага Савета ветэранаў Казіміры Ганчар, якая расказала пра стварэнне кнігі, дзяцей ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Пятровіча Шкадарэвіча і Святлану Канстанцінаўну Шыманскую. Шмат цёплых слоў таксама прагучала ў адрас жанчын, якія нараўне з мужчынамі змагаліся з лютым ворагам. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто загінуў, вызваляючы ад ворага сваю Радзіму… Матэрыялы новай кнігі збіраліся на працягу некалькіх гадоў. Гэта была доўгая і карпатлівая работа. Але ўсе без выключэння прысутныя былі ўпэўнены, што памяць пра герояў, якія змага- ліся за незалежнасць нашай краіны, павінна жыць. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымках: моманты мерапрыемства Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей