Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, член Беларускага саюза журналістаў Віктар Адамавіч Семянкевіч разам з жонкай Марыяй Лук’янаўнай напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымаў віншаванні з надыходзячым святам ад старшыні раённага Савета ветэранаў Казіміры Ганчар і галоўнага рэдактара рэдакцыі газеты “Слава працы” Марыі Шэінай. На памяць ветэрану госці ўручылі кнігу “Ветэраны. Летапіс Капыльскага раёна. Памяць. Подзвіг. Праца. Стварэнне”. Ад калег з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Віктар Адамавіч атрымаў таксама матэрыяльную дапамогу.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии