Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Працоўныя канікулы

02.07.2013
Каб заняць непаўналетніх юнакоў і дзяўчат, якія ў перыяд летніх канікулаў замест адпачынку імкнуцца добра папрацаваць і, адпаведна, атрымаць дастойны заработак, райкам ГА “БРСМ” арганізаваў  валанцёрскія атрады. У склад атрада можа ўвайсці кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў раённы камітэт маладзёжнага грамадскага аб’яднання з заявай, і ўжо на наступны дзень накіроўвацца на працу. [caption id="attachment_28179" align="aligncenter" width="443" caption="Валанцёры маладзёжных атрадаў"][/caption] Як адзначыў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў, атрымаць работу моладзь можа на працягу ўсяго лета. Цяпер дзейнічаюць валанцёрскія атрады, якія працуюць у лесагадавальніку, размешчаным у Бабаўнянскім лясніцтве ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. Юнакі і дзяўчаты вядуць тут праполку маладых саджанцаў дрэў. Працуюць старанна і якасна. Яно і зразумела — ад гэтага залежыць іх заработак. На пытанне, чаму вырашылі папрацаваць на канікулах, у кожнага знайшоўся свой адказ: хто зарабляе на новы мабільнік, хто на абноўку ў сваім гардэробе і г. д. [caption id="attachment_28180" align="aligncenter" width="298" caption="Ідзе праполка маладых насаджэнняў ясеню"][/caption] Не за гарамі ўжо і самая гарачая пара — жніво. Тут таксама не абыдзецца без удзелу моладзі. Валанцёрскія атрады будуць дапамагаць убіраць і дапрацоўваць ураджай. Супрацоўнікі райкама маладзёжнага саюза акажуць дапамогу ў пошуку работы не толькі школьнікам, але і студэнтам. Дарэчы, менавіта гэта катэгорыя валанцёраў зможа працаўладкавацца не толькі ў сельгаспрадпрыемствах. Райкам ГА “БРСМ” заключыў дагавор з райспажыўтаварыствам, дзе студэнты атрымаюць магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці прадаўцоў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей