Гаспадаркі раёна працягваюць нарыхтоўку кармоў з траў першым укосам. Усяго скошана 76% да запланаванага, убрана — 95% да скошанага.
Нарыхтавана 10 898 т сена (55%). Летась на названую дату было толькі 6330,2 т (33%). Да прыкладу, на рахунку ААТ “Семежава” 1905 т, “Капыльскае” — 1300 т, “Піянер-Агра” — 1076т.
Закладзена 137 697 тон сенажу (64,8%) у параўнанні з 123 893 т у 2012 годзе. Перавыканалі план на 12% па нарыхтоўцы гэтага віду корму ў ААТ “Прагрэс 2010”.
Усяго нарыхтавана 43 786 тон кармавых адзінак травяністых кармоў (34%), у мінулым годзе было 37 729 т к. адз.
На адну ўмоўную галаву жывёлы назапашана па 9,96 цэнтнера кармавых адзінак (летась — 8,95 ц к. адз.). Пераважная большасць сельгаспрадпрыемстваў пераўзышлі свае мінулагоднія паказчыкі.
Комментарии