Вось і скончыліся летнія канікулы. У акно ўжо пачынае стукаць барвова-жоўталістая восень. Але як не хочацца развітвацца з летам! Хутка яно праляцела, не паспелі мы і вокам міргнуць. Чым нам запомніцца яно? Паходамі, летнімі забавамі, сустрэчамі з сябрамі, рэчкай і лесам, а яшчэ нашымі канцэртамі. На летніх канікулах мы хадзілі ў Старыцкі СДК, дзе рыхтаваліся да выступленняў: развучвалі танцы, вершы, песні, невялічкія інтэрмедыі. А пасля выступалі ў вёсках Старыца, Андросаўшчына, Свідзічы, Русакі. Хораша нас прымалі: кветкамі, апладысментамі і запрашалі яшчэ прыязджаць. Аўтобус для паездак нам выдзяляла ААТ “Старыца-Агра”, за што мы вельмі ўдзячны кіраўніцтву гаспадаркі. І не толькі за гэта, але і за матэрыяльную падтрымку нас, пачынаючых артыстаў.
Комментарии