Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Не маем права забыць

26.06.2013
Жалобная дата 22 чэрвеня адзначаецца ў нашай краіне як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 1418 доўгіх і цяжкіх дзён і начэй давялося перажыць сведкам тых жудасных падзей. З горам і холадам, пакутамі і слязьмі, вялікімі выпрабаваннямі. У гэты дзень успаміналі тых, хто аддаваў свае жыцці, выконваючы святы абавязак абараняць ад ворага Радзіму. Вось і на Капыльшчыне, ля помніка загінуўшым пры вызваленні Капыля, сабраліся члены раённага выканаўчага камітэта, члены раённага Савета ветэранаў. На невялікім мітынгу, прысвечаным сумнай даце, выступіў старшыня каардынацыйнага Савета грамадскага аб’яднання палітычных партый, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, які нагадаў аб тым, што па сваіх маштабах і лютасці Вялікая Айчынная вайна стала небывалай у гісторыі бітвай савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожнага трэцяга свайго жыхара страціла Беларусь. Да помніка былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі. Прысутныя мінутай маўчання ўшанавалі ўсіх, хто змагаўся за свабоду Радзімы. Марыя Шэіна Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей