[caption id="attachment_27921" align="alignleft" width="300" caption="На сцэне Цімкавіцкага СДК"]
[/caption]
Некалькі слоў аб культурным жыцці на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. Так склалася, што даволі багатую культурную спадчыну маюць Цімкавічы. Гонарам з’яўляюцца Кузьма Чорны, народны тэатр, які бярэ свае вытокі з 1917 года (а званне народнага яму прысвоена ў 1964 годзе), тагачасныя танцавальныя калектывы, духавы аркестр, ансамбль дудароў і дамрыстаў, хор і многае іншае — далі вядомасць Цімкавічам не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
Гэты дух тагачаснай культуры адчуваецца і ў сучасным аграгарадку. Тут жыве многа простых таленавітых людзей, якіх патрэбна заўважыць, падтрымаць і дапамагчы развіцца. А для гэтага ёсць усё. Культурнае абслугоўванне ажыццяўляюць: сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, школа мастацтваў, Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Пры сярэдняй школе працуе музей 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада.
Кадравы патэнцыял складаюць 7 штатных работнікаў. На тэрыторыі сельсавета размешчаны шэраг арганізацый, прад- прыемстваў і ўстаноў, калектывы якіх таксама неабыякавыя да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах. I пры правільным падыходзе гэта толькі павінна садзейнічаць развіццю мастацкай самадзейнасці на тэрыторыі сельсавета. Побач з установамі культуры знаходзіцца мясцовая школа, у якой навучаецца 260 дзяцей, якіх таксама патрэбна задзейнічаць. Пэўныя традыцыі ўжо напрацаваны. Гэта правя- дзенне святаў вёсак, два разы на год выезды ў малыя населеныя пункты сельсавета з міні-канцэртамі, канцэрты-віншаванні ў калектывах арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў напярэдадні Новага года. У зімовы час праводзяцца ўжо пяць год запар канцэрты мастацкай самадзейнасці арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў (са студзеня па красавік), святкаванне юбілеяў знакамітых землякоў і іншае. I ўсё гэта неабходна працягваць і развіваць. А для гэтага грошай вялікіх не трэба. Патрэбна толькі ініцыятыва і жаданне арганізаваць работу на высокім узроўні.
Балюча толькі за народны тэатр, які пры цяперашнім падыходзе (1 спектакль у 5 гадоў пры пацвярджэнні звання народны) проста перастане існаваць. Гэтага дапусціць нельга.
Алена Острыкава,
старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама
[caption id="attachment_27922" align="aligncenter" width="443" caption="На экскурсіі ў Літаратурным музеі К. Чорнага"]
[/caption]
Комментарии