Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

Пастаянна трымаюць сувязь

21.06.2013
Зрабіць вёскі больш прыгожымі і добраўпарадкаванымі імкнуцца і ў Грозаўскім сельскім Савеце. Да гэтай работы, як адзначыла старшыня сельвыканкама Жанна Скрыган, актыўна падключаюцца дэпутаты і старэйшыны. Іх асноўная задача – пастаянна трымаць сувязь з вяскоўцамі, даносіць да іх рознага кшталту інфармацыю, ведаць пра ўсе праблемы, з якімі сутыкаюцца вясковыя жыхары. “На тэрыторыі нашага сельсавета, — расказвае Жанна Леанідаўна, — 18 населеных пунктаў. Хочацца, каб усе яны годна выглядалі. Таму мы стараемся наводзіць парадак на вясковых вуліцах: даглядаем могілкі, рамантуем платы, замяняем слупкі. У планах сёлета замяніць агароджу ў в. Загараўшчына. Вялікае значэнне надаём арганізацыі збору смецця. Для гэтага, таксама пры актыўным удзеле дэпутатаў і старэйшын, правялі заключэнне дагавораў паміж вяскоўцамі і КУП “Капыльскае ЖКГ”. Адчувальная дапамога сельскага актыву і ў рабоце з сённяшнімі гаспадарамі пустуючых сядзіб.

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей