Георгій Ціманаў не першы раз выбіраецца дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў. Гэта гаворыць пра тое, што людзі яму давяраюць. Зараз ён з’яўляецца дэпутатам па Цімкавіцкай выбарчай акрузе №5 Семежаўскага сель- скага Савета дэпутатаў.
Георгій Мікалаевіч – першы памочнік органа мясцовага кіравання. Ён вельмі актыўны, адказны і старанны работнік на сваім працоўным месцы (працуе сацыяльным работнікам ТЦСАН) і як дэпутат – ніколі не застанецца ўбаку ад любой праблемы, якая ўзнікае. Па доўгу службы, і не толькі, часта сустракаецца з насельніцтвам, людзі паважаюць яго і звяртаюцца па дапамогу. І трэба адзначыць, што ён ніколі нікому не адмовіў – абавязкова знойдзе магчымасць дапамагчы чалавеку.
Георгій Мікалаевіч займае актыўную жыццёвую пазіцыю: усе суботнікі, акцыі і іншыя грамадскія мерапрыемствы праходзяць з яго абавязковым удзелам. Што характэрна, ён сам часта з’яўляецца ініцыятарам добрых пачынанняў. І вядома ж, адраджэнне Каляднага абраду “Цары” ў Семежаве не абышлося без яго ўдзелу.
Яго заслугі адзначаны шэрагам падзяк і грамат рознага ўзроўню. А пры размове з насельніцтвам часта чуеш: больш бы такіх неабыякавых людзей было сярод нас – і жылі б мы намнога лепш.
Марыя СТРУЖКО,
старшыня Семежаўскага сельвыканкама
Комментарии