Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Рэліквіі Святой Тэрэзы – у Капылі

22.06.2013
[caption id="attachment_27899" align="alignleft" width="300" caption="Вернікі сустракаюць рэліквію"]Вернікі сустракаюць рэліквію[/caption] Яны былі дастаўлены ў рэлікварыі, які ўяўляе сабой аздоблены пазалотай масіўны саркафаг даўжынёй у 150 см, шырынёй - 95 см, вышынёй - 85 см. Яго вага - 132 кг. Святыню суправаджалі айцец Пётр Фарыно і айцец Сяргей Трысцень, а таксама манахіня-кармелітка. Дарэчы, пастаянна рэлікварыі знаходзяцца ў кляштары кармелітаў босых у Лізьё (Францыя). Таму такая вандроўка святых рэліквій па ўсім свеце, а тым больш па Беларусі, - факт унікальны. Чакаецца, што рэлікварыі з часціцамі мошчаў святой Тэрэзы будуць знаходзіцца ў Беларусі на працягу трох летніх месяцаў. Нягледзячы на тое, што візіт Святой Тэрэзы адбыўся ў будзённы дзень, у храме на чале са святаром прыхода святых Пятра и Паўла Аляксандрам Тарасевічам сабраліся тыя прыхаджане, для якіх вялікі гонар і свята – дакрануцца да парэшткаў. Саркафаг з рэліквіямі знаходзіўся ў Капылі на працягу дзвюх гадзін, а потым накіраваўся ў далейшы шлях. З гісторыі Тэрэза Мартэн пражыла нядоўгае жыццё - усяго 24 гады. Яна нарадзілася 2 студзеня 1873 года ў маленькім мястэчку Алансон на поўначы Францыі. Усе яе сёстры, як і сама юная Тэрэза, таксама сталі манашкамі-кармеліткамі. У вольны ад манастырскіх работ час Тэрэза складала вершы і п’есы, удзельнічала ў пастаўленых ёю самой спектаклях, а затым напісала ўспаміны, з якіх пазней склалі кнігу «Гісторыя адной душы». На жаль, у яе была цяжкая форма туберкулёзу. Тэрэза памерла пасля пакутлівай агоніі ўвечары 30 верасня 1897 года. Яе апошнімі словамі былі словы падзякі і кахання: «Я б не хацела пакутаваць менш... Божа мой...  я .... Цябе люблю!» Праз год пасля яе смерці ігумення манастыра выпусціла аўтабіяграфічны нарыс Тэрэзы. Дзякуючы гэтай працы Святая Тэрэза з Лізьё была бэатыфікавана 29 красавіка 1923 і кананізавана 17 мая 1925 года. У 1997 годзе папа Ян Павел II абвясціў Тэрэзу Настаўнікам Царквы. Цікавы і той факт, што Святая Тэрэза лічыцца апякункай місіі, але пры гэтым яна не здзей- сніла ніводнай місіянерскай вандроўкі. Удакладнім: пры жыцці. І толькі пасля яе смерці здзейснілася найвялікшая мара яе душы – несці духоўнае святло да нас, звычайных вернікаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА [caption id="attachment_27900" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас набажэнства"]Падчас набажэнства[/caption] [caption id="attachment_27901" align="aligncenter" width="443" caption="Ксёндз Аляксандр праводзіць службу. Злева - саркафаг з рэліквіямі"]Ксёндз Аляксандр праводзіць службу. Злева - саркафаг з рэліквіямі[/caption]

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей