Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

На палi выйшлi — “хiмiкi”

20.06.2013
[caption id="attachment_27875" align="alignleft" width="300" caption="НА ЗДЫМКУ: У. Мацэля, С. Каленчыц, В. Бяганскі, Дз. Новік."]НА ЗДЫМКУ: У. Мацэля, С. Каленчыц, В. Бяганскі, Дз. Новік.[/caption] Адной з важнейшых сельскагаспадарчых работ, якой зараз займаюцца аграрыі, з’яўляецца догляд пасеваў. У ААТ “Капыльскае” для гэтага выкарыстоўваецца тры апырсквальнікі. Непадалёку ад Чарнагубава на палетку з азімай пшаніцай на “Беларусу” ў счэпе з ОП-2500 шчыраваў Сяргей Каленчыц. 18 метраў адным махам апрацоўвае яго агрэгат. Дзмітрый Новік і Васіль Бяганскі забяспечвалі апырсквальнік вадой і хімікатамі. Як расказаў намеснік дырэктара гаспадаркі па раслінаводстве Уладзімір Мацэля, на гэтым полі пшаніцу апрацоўвалі ад хвароб і адначасова падкармлівалі яе мікра-угнаеннем і ўносілі азот па коласе. Ужо, паводле слоў Уладзіміра Юстынавіча, заканчваецца апрацоўка пшаніцы. Сёлета давялося амаль 500 га гэтай культуры перасеяць ячменем — настолькі слабой выйшла яна пасля зімы. Правялі догляд і азімых, і яравых збожжавых.  Цяпер ідзе інтэнсіўны рост цукровых буракоў, а, значыць, і максімальнае спажыванне гэтай культурай бору і іншых мікраэлементаў. Пазакаранёвая падкормка з’яўляецца самым лепшым спосабам забеспячэння раслін збалансаваным мінеральным сілкаваннем мікраэлементамі. У гаспадарцы ўжо апрацавалі (за тры разы) больш за 900 га цукровых буракоў. Былі праведзены неабходныя работы і на пасевах кукурузы. Наперадзе земляробаў чакае яшчэ другая апрацоўка пшаніцы ад хвароб. Акрамя таго, каб дабіцца ўстойлівасці культуры да палягання, будуць уносіцца рэтарданты — плануецца такім чынам апрацаваць 1000 га насенных участкаў. Вернуцца апырсквальнікі і на палеткі з цукровымі буракамі. “На жаль, — канстатуе Уладзімір Мацэля, — надвор’е не заўсёды спрыяе правядзенню нашых работ. Дажджы прымушаюць спыняць апрацоўкі, паколькі яны будуць неэффектыўнымі. Да таго ж, пераўвільготненая глеба не дае прайсці тэхніцы. Але спадзяёмся, што нашы намаганні не будуць дарэмнымі, і мы атрымаем добры ўраджай”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей