Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

80

“Бывай, дзяцінства! Прывітанне, дарослае жыццё!”

17.06.2013
Сёлета апошні школьны званок прагучаў і для шасці выпускнікоў Старыцкай сярэдняй школы, а ў аўторак яны – два юнакі і чатыры дзяўчыны – атрымалі атэстаты сталасці. За плячыма ў іх — 11 гадоў, напоўненых цікавым школьным жыццём, наперадзе — бадай, самыя сур’ёзныя выпрабаванні — выбар будучай прафесіі, цэнтралізаванае тэсціраванне і наогул, першыя крокі ў самастойнае дарослае жыццё. Павіншаваць маладых людзей з такой важнай падзеяй прыйшлі родныя, сябры і, канечне, школьныя настаўнікі. Менавіта на іх вачах адбывалася сталенне герояў урачыстасці: яны набіраліся сіл, ведаў, уменняў і навыкаў, каб у будучым стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны. Самыя шчырыя пажаданні адрасавалі ў гэты вечар выпускнікам іх педагогі, бацькі, малодшыя школьнікі. Ну а самі рабяты дзяліліся сваімі прызнаннямі ў любові да тых людзей, якія былі побач з імі ўсе школьныя гады. Юнакі і дзяўчаты былі шчырымі, паколькі ў такія хвіліны добра разумелі: са школай яны развітваюцца назаўсёды. А пасля, як гэта і павінна быць, школьны двор напоўнілі гукі вальса, якія вельмі хутка змянілі рытмічныя мелодыі. У неба ўзняліся рознакаляровыя паветраныя шары, якія, вырваўшыся з рук выпускнікоў, нібы гаварылі: “Бывай, дзяцінства! Прывітанне, дарослае жыццё!” Выпускны баль пачаўся! Дык няхай тыя пачуцці, якія ўзнікалі ў гэты дзень у выпускнікоў-2013, застануцца з імі на ўсё жыццё і будуць нагадваць ім пра школу, пра школьных сяброў і тых людзей, якія заўсёды рады сустрэчы з імі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей