Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

У добры шлях, выпускнікі!

16.06.2013
11 чэрвеня, працягваючы добрую традыцыю, на цэнтральнай плошчы Капыля адбыўся агульнагарадскі выпускны баль. За гэтым дзействам з цікавасцю сачылі сотні капылян. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў уручылі атэстаты з адзнакай і залатыя медалі выдатнікам вучобы. Здавалася, яшчэ не так даўно бацькі адпраўлялі сваіх хлопчыкаў і дзяўчынак першы раз у першы клас, а зараз яны ўжо знаходзяцца на крок ад самастойнага жыцця. На ўрачыстасць да выпускнікоў горада завіталі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, намеснік дырэктара Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра Ганна Аверына, начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў, начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі, старшыня прафкама работнікаў культуры Валянціна Камінская, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў. Бясспрэчна, галоўнае пажаданне, якое прагучала са сцэны на цэнтральнай плошчы для юнакоў і дзяўчат, – быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Урачыстым момантам стала ўручэнне атэстатаў выдатнікам вучобы. Актыўныя ўдзельнікі грамадскага, культурнага і спартыўнага жыцця таксама не засталіся незаўважанымі. Ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, аддзелаў культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, РАС ДТСААФ многія выпускнікі атрымалі граматы і памятныя падарункі. А завяршылася свята на цэнтральнай плошчы  горада пад гукі вальса. Выпускнікі кожнай установы адукацыі горада  Капыля падарылі свой непаўторны танец. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: моманты свята. Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей