Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

72

Прыемная ўсмешка, добразычлівы погляд...

18.06.2013
Ёсць людзі, якія адразу выклікаюць да сябе прыхільнасць. Прыемная ўсмешка, адкрыты добразычлівы погляд, энергічнасць многае могуць расказаць аб сваім уладальніку яшчэ да знаёмства з ім. Чалавек з асаблівым пачуццём адказнасці – так характарызуюць Ванду Іванаўну Шыманоўскую сябры, былыя калегі, проста знаёмыя, з якімі ёй давялося сустракацца за час сваёй шматгадовай грамадскай дзейнасці. У яе працоўнай кніжцы запісана толькі адно прад-прыемства – калгас “Пралетарый” (цяпер ААТ “Душава”) – амаль 42 гады яна аддала гэтай гаспадарцы. – Родам я з Думіч, – расказвае Ванда Іванаўна. – Але менавіта Душава стала для мяне па-сапраўднаму родным. Сюды я прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Бабруйскага тэхнікума сельскай гаспадаркі і пачала працаваць эканамістам. Тут сустрэла сваё каханне і выйшла замуж, тут нарадзіліся і выраслі нашы сын і дачка. І цяпер, хаця ўжо не адзін год жыву ў Капылі, на лета вяртаюся ў Душава, каб надыхацца водарам траў і кветак, адпачыць ад гарадскога тлуму, сустрэцца з аднавяскоўцамі. Праца галоўным эканамістам навучыла яе, як не дзіўна, не толькі “сябраваць” з лічбамі, але і знаходзіць агульную мову з людзьмі. Планы, аналіз, статыстыка на працягу ўсёй прафесійнай кар’еры акружалі жанчыну. Але за ўсім гэтым яна перш за ўсё бачыла простых працаўнікоў, паколькі ведала, што менавіта ад яе ў многім залежыць іх дабрабыт. Галоўнае патрабаванне да сябе і акружаючых людзей у Ванды Іванаўны – прыстойнасць і канкрэтнасць. Бо ад прыстойнасці залежыць і канкрэтнае выкананне работы. Гэтаму яна вучыла і маладых спецыялістаў, якія прыходзілі на працу ў гаспадарку. Ніколі не цуралася і грамадскай работы: за яе плячыма прафсаюзная дзейнасць, работа ў групе народнага кантролю, шматлікія выступленні ў якасці агітатара і прапагандыста. Пэўны час Ванда Іванаўна ўзначальвала раённую арганізацыю інвалідаў і цяпер з’яўляецца старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства “Душава”. Асаблівы гонар жанчыны – яе дзеці. Дачка Таццяна – добра вядомы і паважаны на Капыльшчыне дзіцячы доктар, сын Аляксандр жыве і працуе ў Мінску, мае свой бізнес. Радуюць і ўнукі, якія часта наведваюць бабулю. Днямі Ванда Іванаўна будзе прымаць віншаванні з юбілеем. І хаця каляндар вядзе свой адлік, упэўнена, што пра ўзрост гавораць не лічбы, а тое адчуванне, з якім жыве чалавек. А яшчэ аб людзях, чый узрост шаноўны, існуе навуковы погляд: здаравейшы будзе той, хто не ные, не скардзіцца, а заўсёды пазітыўным настроем і іншага падтрымае. Гэтыя словы цалкам можна аднесці і да Ванды Іванаўны. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей