Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Фестывалю “Маладзечна” – 20 гадоў

17.06.2013
[caption id="attachment_27719" align="alignleft" width="300" caption="На сцэне маладзечанскага амфітэатра"]На сцэне маладзечанскага амфітэатра[/caption] 7—8 чэрвеня ў г. Маладзечна  адбыўся ХІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Фестывалю “Маладзечна” — 20 гадоў!”, у якім прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай. Сёлета фестываль прысвячаўся адразу тром юбілейным датам — 20-годдзю музычнага мерапрыемства, 75-годдзю Мінскай вобласці і 625-годдзю г. Маладзечна. Яшчэ 12 гадоў таму пры падтрымцы прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі фестываль у гэтым маляўнічым горадзе набыў статус шырокамаштабнага культурнага свята. На працягу двух дзесяцігоддзяў галоўная мэта форуму застаецца нязменнай — прапаганда беларускіх нацыянальных каштоўнасцей, беларускай мовы і літаратуры. Гэты нацыянальны праект уключае разнастайныя мерапрыемствы для ўсіх катэгорый гледачоў. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося ў маладзечанскім амфітэатры. Словы прывітання ўдзельнікам і гасцям свята выказаў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік, які таксама агучыў пасланне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Шчыра адгукнуўся аб фестывалі губернатар вобласці Барыс Батура. “Шмат аўтарытэтных людзей садзейнічалі таму, каб гэта яскравае свята жыло і набывала ўсё новых і новых прыхільнікаў. Словы асаблівага прызнання, падзякі за высакародную дзейнасць у гэтым напрамку заслугоўвае народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг. За невялікі тэрмін існавання фестываль паспеў набыць шырокую папулярнасць і стаць адной з самых прыкметных падзей у культурным жыцці Беларусі, — падкрэсліў старшыня Мінскага аблвыканкама. — Але галоўная мэта нашага фестывалю ў першую чаргу ў тым, каб вы самі пачулі голас роднай зямлі, які так цёпла і пранікнёна гучыць у беларускай песні”. У рамках правядзення фестывалю адбыўся Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, дзе сваё майстэрства дэманстраваў 21 удзельнік з розных куткоў краіны. Ужо ўвечары ўшаноўвалі лаўрэатаў конкурсу маладых выканаўцаў. Журы, якое ўзначаліў прафесар Міхаіл Фінберг, гран-пры фестывалю прысудзіла Валерыі Грыбусавай з Магілёва. Першае месца заняла Наталля Кірыенка з г. Жодзіна, два другія — у Ксеніі Жук з Мінска і ў Андрэя Чабана з Віцебскай вобласці. Трэція — у Ягора Шаранкова з Гомельскай і ў Андрэя Цямчыка з Брэсцкай вобласці. Ва ўрачыстай абстаноўцы міністр культуры Барыс Святлоў на сцэне амфітэатра пад бурныя апладысменты гледачоў уручыў маладым выканаўцам дыпломы конкурсу. Працягам культурнага вечара стала прэм’ера канцэрт-най праграмы “20 гадоў разам з Маладзечнам”. Пад акампанемент Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга сваё майстэрства гасцям свята дарылі лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Алеся Дзержавец, Яна Старцава, Юрый Вашчук, Руслан Мусвідас, Дзмітрый Качароўскі і многія іншыя. На працягу двух дзён не сціхала музыка амаль у кожным куточку горада. Мерапрыемствы праходзілі ў парку культуры і адпачынку імя Перамогі, на цэнтральнай плошчы, у Палацы культуры г. Маладзечна, на музычным падвор’і Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага, а таксама ў доме культуры п. Чысць. Для ўдзельнікаў культурнага свята былі прадстаўлены выставы народных рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, дзіцячая канцэртна-гульнёвая праграма “Маладзечна — мой горад дзяцінства”. У абстаноўцы фестывалю прыгожы старажытны горад набываў нейкую адметную прыцягальнасць, якая кожнаму надавала асаблівы, святочны настрой. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара [caption id="attachment_27721" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікаў фестывалю вітае Барыс Батура"]Удзельнікаў фестывалю вітае Барыс Батура[/caption] [caption id="attachment_27722" align="aligncenter" width="443" caption="Узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў"]Узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў[/caption] [caption id="attachment_27723" align="aligncenter" width="443" caption="Дэлегацыя Капыльскага раёна"]Дэлегацыя Капыльскага раёна [/caption]

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей