Новы зборнік апавяданняў Васіля Гурскага пад такой назвай выйшаў сёлета, калі ўся краіна ўрачыста адзначыла 65-годдзе Вялікай Перамогі, у выдавецтве “Кнігазбор” тыражом 700 асобнікаў. Прозвішча гэтага пісьменніка, аўтара 26 кніг, які жыве ў Уздзенскім раёне, добра вядома чытачам раёнкі, паколькі на старонках “Слава працы” друкаваліся асобныя апавяданні і ўрыўкі з яго твораў, што расказвалі пра партызанскія баявыя дзеянні на тэрыторыі Капыльскага, Уздзенскага і іншых раёнаў Мінскай вобласці.
І ў гэтым зборніку аўтар не адступае ад абранай даўно тэмы. Чытачоў-капылян, вядома ж, зацікавяць апавяданні пад назвамі ”Старыцкі бой”, “Лаўскі бой”, “Зарава над Капылём”, “Апошняя аўтаматная чарга ля вытокаў Нёмана” і інш.
Кнігу можна набыць у аўтара. Даведкі па тэлефоне (8-01718) 36-3-42.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии