З 1 чэрвеня па 28 жніўня ў Беларусі адбудзецца перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У апошнія гады перэгрынацыя рэліквій святой прайшла ў суседніх краінах: ва Украіне, у Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Святая ў сваіх парэштках пабывала ўжо ў многіх краінах свету. Беларусь стане 76-й краінай свету, якая прыме рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.
Святую Тэрэзу (1873–1897 гг.) называюць апякункай місій, паколькі яна пастаянна малілася за місіі, хоць ніколі нікуды не выязджала. Аднак яе місійнае падарожжа распачалося пасля смерці — у парэштках. Першая перэгрынацыя распачалася ў 1947 г. па парафіях Францыі.
Наша парафія будзе мець гонар прымаць рэліквіі Святой у Капылі
13 чэрвеня, у чацвер, з 9.00 да 11.20.
Аляксандр ТАРАСЕВІЧ,
святар прыхода св.св. Пятра і Паўла ў Капылі
Комментарии